- Што яму за лiха, ды ён папраўдзе як бы баiцца нас, - пацiснуў плячыма дзядзя Стафанковiч.

- Нiчога не баiцца, а палiтыку вядзе, - грунуў басам Разнюхайлiн. Iдзiце хто паглядзiце, хто ён такi: ваенны цi штацкi?!

Дзядзя выйшаў за дзверы.

Чалавек, адзеты ўжо ў старыя салдацкiя палатаныя порткi, паспешна нацягваў на левую нагу парваны бот, увесь запэцканы гразёю i гноем.

Дзядзя, атарапеўшы, шмыгануў назад.

- Браткi ж мае, гэта ж абарванец нейкi!

- Ну?!!

- Яй-права!

Усе выскачылi за дзверы.

- Да вы хто такi? - запытаў Разнюхайлiн.

- Я тут служу.

- Па штацкай цi па ваеннай?

- Па штацкай.

- А кiм служыце?

- У заезджым доме Гiрша Дрэйзiна на Нямiзе, дворнiкам - гной, значыць, падчышчаю пасля коней.

- Фу ты, чорт!

Чалавек паспешна схвацiў пад паху шапку i жакетку i баязлiва выскачыў за дзверы.

Забыўшы абмыць з сябе распараную гразь i мыла, усе ўчатырох сталi адзявацца.

Не гледзячы адзiн на аднаго, моўчкi, па аднаму, сталi выходзiць.

I як, выходзячы, дзядзя Стафанковiч вiнавата глянуў на Разнюхайлiна, той апусцiў вочы i прабарматаў:

- Так, ядры яго дагары, маржовае дзела выйшла.

1924



7 из 7