Пасля абеду ён доўга гуляў у дэндрарыi, слухаў iмiтацыю лясных шумаў, стараючыся пазбыцца свайго настрою. I не мог. Потым не вытрымаў i вярнуўся ў радыёрубку.

— Няўжо не ўсё перагаварылi? — пажартаваў радыст.

— Цi бываюць пабочныя радыёз'явы пры перадачы лазераграм? — не прымаючы лёгкага тону, спытаў Зыль.

Радыст здзiвiўся пытанню i адмоўна пакiваў галавой.

— Прашу прабачыць, — сказаў Зыль i выйшаў. Ён ужо зразумеў прычыну сваёй трывогi.

Апынуўшыся на Плутоне, Зыль адразу сабраў сваiх супрацоўнiкаў. Ён выслухаў рапарты, аддаў загады, якiя датычылi сустрэчы зоркалёта, i тады папрасiў:

— Раскажыце пра сiгнал.

Радыст адказаў, не задумваючыся:

— Думаю, гэта дубляж лазераграмы. Сiгнал, аднак, чамусьцi крыху змянiў напрамак i да нас прыйшоў ужо ў адлюстраваным выглядзе. Таму яго нельга прачытаць.

Вiдаць, думка была слушная, бо таварышы падтрымалi меркаванне радыста. Нiякiх iншых зоркалётаў у радыусе парсека зараз, паводле разлiкаў, не павiнна было быць. Хваля, на якой прагучаў сiгнал, была звычайная, не аварыйная. Значыць, яго перадавалi ў спакойнай абстаноўцы, спраўным апаратам.

Зыль адпусцiў супрацоўнiкаў. Застаўшыся адзiн, задумаўся. Так, усiм было ясна, што гэта такое. А ў яго засталiся сумненнi, не вырашыўшы якiх, ён не мог дазволiць сабе забыцца на сiгнал. Таварышы не пераканалi яго. Лазерная сувязь была вельмi надзейнай, i наўрад цi ў экiпажа зоркалёта мелася патрэба звяртацца яшчэ i да радыё. Разам з тым, калi нават дапусцiць, што гэта было зроблена, усё роўна выклiкала здзiўленне памылка ў накiраваннi радыёпромня. На зоркалёце ведалi, дзе знаходзiцца Плутон, вельмi дакладна. Яны не маглi паслаць сiгнал убок, спадзеючыся, што ён выпадкова ад нечага адаб'ецца i тады ўжо трапiць на месца. Iншая справа, калi яны не ведаюць каардынат. Але гэта проста немагчыма. Карты месцазнаходжання не толькi планет, а i ўсiх вядомых зорак у Сусвеце былi складзены на сотнi гадоў наперад. Такiя карты, безумоўна, знаходзiлiся i на борце зоркалёта, аб чым сведчыла сама лазераграма. Не, напэўна, праўда была на баку яго памочнiкаў.



5 из 19