- Якія яшчэ жудасныя падзеі? - адразу ж спытаў Гары. - Чыя змова?

   Добі выдаў дзіўны здаўлены гук і з сілай стукнуўся галавой па сцяне.

   - Добра! – сказаў Гары, хапаючы эльфа за руку. - Не можаце сказаць - не трэба. Я зразумеў. Але нашто паведамляць аб гэтым мне? - Раптоўная, малапрыемная думка наведала яго. - Чакайце! Ці правільна я разумею, што гэта датычыцца Вал… прабачце! - Самі-Ведаеце-Каго? Так? Кіўніце або матніце галавой, - паспешліва дадаў ён, бо галава Добі ізноў апынулася ў небяспечнай блізкасці ад сцяны.

   Вельмі-вельмі павольна, Добі паматляў галавой.

  - Не, не Таго-Каго-Нельга-Называць, сэр…

   Але Добі пашырыў вочы і відавочна ўсяляк спрабаваў на нешта намякнуць. Гары, тым не менш, ніяк не мог зразумець, на што.

   - У яго ж няма брата, дакладна?

   Добі патрос галавой і яшчэ болей вытарашчыў вочы.

  - Ну тады я і не ведаю, хто б яшчэ мог валодаць дастатковай сілай, каб выклікаць у "Хогвартсе" жудасныя падзеі, - сказаў Гары. - Я хачу сказаць, там Дамблдор… Вы ж ведаеце, хто такі Дамблдор?

   Добі паважна схіліў галаву.

  - Альбус Дамблдор - найвялікшы дырэктар за ўсю гісторыю "Хогвартса". Добі ведае гэта, сэр. Добі чуў, што магічныя здольнасці Дамблдора маглі пасупернічаць са здольнасцямі Таго-Каго-Нельга-Называць у яго лепшыя часы. Але, сэр… - голас Добі зваліўся да настойлівага шэпту, - ёсць сілы, якімі Дамблдор не можа… сілы, якімі ні адзін прыстойны вядзьмак…

І, перш чым Гары паспеў спыніць яго, Добі саскочыў з ложка, схапіў настольную лямпу і прыняўся біць сябе па галаве.

   Унізе запанавала цішыня. Праз дзве секунды Гары, у якога кроў з шумам запульсіявала ў галаве, пачуў, што дзядзька Вернан ідзе да лесвіцы, кажучы на хаду:



13 из 281