
Вучоныя напiсалi пра штучнага салаўя дваццаць пяць таўшчэзных кнiг, дзе было ажно залiшне самых мудрагелiстых i незразумелых кiтайскiх слоў. Аднак усе прыдворныя клялiся, што прачыталi гэтыя кнiгi i зразумелi ад слова да слова, iнакш бы iх празвалi невукамi i адлупiлi б палкамi па пятках.
Так прайшоў год. Iмператар, увесь двор i нават увесь горад ведалi на памяць кожную нотку ў песнi штучнага салаўя. Пагэтаму i падабаўся яго спеў. Усе цяпер самi маглi падпяваць птушцы. Вулiчныя падлеткi выцiналi: "Цёх-цёх-цёх! Клюк-клюк-клюк!". I нават сам iмператар iншы раз напяваў: "Цёх-цёх-цёх! Клюк-клюк-клюк!" Цуд i толькi!
I вось аднойчы вечарам птушка-цацка шчыравала перад iмператарам, а ён ляжаў на ложку i слухаў яе. Раптам унутры птушкi нешта зашыпела, затрымцела, калёсiкi хутка закруцiлiся i спынiлiся. Музыка сцiхла.
Iмператар ускочыў з ложка i паслаў па свайго асабiстага лекара. Але чым той мог дапамагчы? Ён жа нiколi не лячыў салаўёў - нi жывых, нi падманных.
Тады паклiкалi майстра па гадзiннiках. Той разабраў цацку на запчасткi i доўга разглядаў розныя калёсiкi i падкручваў нейкiя шрубкi. Потым ён зазначыў, што птушка хоць i будзе спяваць, але карыстацца ёй трэба вельмi асцярожна: маленькiя зубчыкi пасцiралiся, новыя ў калёсiкi паставiць нельга. Проста бяда!
Усе былi вельмi расчараваныя. Iмператар выдаў новы загад, у якiм гаварылася, што "Першага спевака iмператарскага начнога столiка з левага боку" дазваляецца заводзiць толькi раз у год, ды i то ненадоўга.
Для супакою гараджан прыдворны капельмайстар выступiў з прамовай, у якой ён з вялiкiм майстэрствам даказваў, што завадны салавей не стаў горшы, чым быў. Ну, а калi гэта сказаў прыдворны капельмайстар, значыць, так яно i ёсць.
Прайшло яшчэ пяць гадоў.
Аднойчы iмператар прастудзiўся i захварэў. Дактары ўжо страцiлi надзею на яго выздараўленне. Мiнiстры i прыдворныя збiралiся абвясцiць новага iмператара, а народ тоўпiўся на вулiцы i пытаўся ў першага мiнiстра пра здароўе старога iмператара.
