
Кантэн доўга глядзеў на жонку i шукаў патрэбнага слова, патрэбнага жэсту. Яму прыйшла думка падысцi да жонкi, абняць яе за плечы, падняць яе галаву, пацалаваць. Ён сапраўды хацеў зрабiць гэта, але не змог, бо не так лёгка зрабiць тое, чаго не рабiў шмат гадоў. А потым, Кантэн не ведаў, як жонка адрэагуе на гэта.
Усё жыццё яны цягнулi разам адзiн воз, у якiм былi радасцi i нягоды, а вось толькi цяпер Кантэн заўважыў, што зусiм не ведае сваю жонку, таму i баяўся пацалаваць яе. Вiдаць, апошнiя падзеi моцна выбiлi яе з каляiны.
Кантэн цiха адышоў ад Iзабэлы i зiрнуў на Дэнiзу. Тая стаяла i плакала таксама. Яе твар быў злёгку нахiлены, па круглых шчоках кацiлiся буйныя слёзы, на якiя яна не звяртала ўвагi.
Гэта гнятлiвая цiшыня, якую парушалi ўсхлiпы дзвюх жанчын, цягнулася доўга, i Кантэн нiяк не мог сабрацца з думкамi. ён глядзеў то на жонку з дачкой, то на плiту, то на патушаныя яселькi, глядзеў i нiчога не бачыў, i яму здавалася, што ў ягонай душы без яго ўдзелу iдзе нейкая вельмi складаная работа.
Котка перастала церцiся аб Кантэнавы ногi i ўзабралася на вярсту дроў, што ўзвышалася над плiтою. Выцягнуўшы шыю, яна асцярожна нюхала гарачае паветра.
Кантэн дайшоў да старой печы, пастаяў некалькi хвiлiн перад яслямi, i калi павярнуўся, яго твар быў амаль расслаблены. Ён падышоў да Iзабэлы, хоць яшчэ не ведаў, што зараз скажа ёй. Кантэн нiчога не падрыхтаваў, i, здавалася, за яго цяпер гаварыў нехта iншы:
