- Мае страты - не галоўная прычына. Гэта сапраўды не мела б значэння, каб у маiм жыццi захаваўся якi-небудзь сэнс... Але я ўжо казаў вам, што ад мяне адмовiлася жонка... У Францыi ў мяне няма нi блiзкай раднi, цi сябровак. I яшчэ, каб ужо да канца быць шчырым, скажу, - я калiсьцi пакiнуў сваю бацькаўшчыну праз адну вялiкую няўдачу ў каханнi. За каго ж мне цяпер змагацца?

- Як за каго? За самога сябе... За тых, хто вас пакахае, а ўсё гэта яшчэ будзе на вашым шляху... Калi вы пераканалiся, што некаторыя жанчыны ў цяжкую для вас хвiлiну паводзiлi сябе агiдна, не судзiце несправядлiва аб усiх iншых.

- Вы сур'ёзна думаеце, што на свеце ёсць жанчына... Я хачу сказаць, жанчыны, якiх я мог бы пакахаць... i якiя згадзiлiся б некалькi гадоў жыць у галечы, у беднасцi, у пастаянным змаганнi?..

- Я ў гэтым упэўнена, - сказала яна. - Ёсць жанчыны, якiя любяць барацьбу, а ў беднасцi знаходзяць для сябе нават нейкую рамантычную асалоду... Напрыклад, я.

- Вы?

- О, я толькi хацела сказаць, што...

Засаромеўшыся, яна абарвала размову, потым дадала:

- Мне здаецца, нам пара вярнуцца ў салон. У сталовай мы засталiся адны, i метрдатэль ходзiць вакол нас, як на iголках.

- А вы не думаеце, - запытаў Жан Манье, накiдваючы на плечы Клары Кiрбi-Шоў гарнастаевы паланцiн, - вы не думаеце... што ў гэтую ноч?..

- О не, -сказала яна. -Вы ж толькi што прыехалi...

- А вы?

- А я ўжо тут два днi.

Развiтваючыся, яны дамовiлiся заўтра ранiцай зрабiць невялiчкую прагулку ў горы.

* * *

Ранiшняе сонца паклала наўскос на веранду свой прамянiсты абрус. Жан Манье, асвяжыўшыся пад ледзяным душам, злавiў сябе на думцы: "Да чаго ўсё ж такi добра жыць на свеце!.." Але тут ён успомнiў, што ў яго засталося ўсяго некалькi даляраў i некалькi дзён жыцця. Ён уздыхнуў:



10 из 14