
- Значыць, хвароба адступiла, - пачуўся грубаваты голас доктара Галцье.
Апошнiя пасмы туману чаплялiся за фiранкi. Прывычныя контуры мэблi выразна вырысоўвалiся ў дзённым святле. На сценах зазiхацелi жывымi колерамi знаёмыя карцiны, i над самым маiм тварам, блiзка-блiзка, блiшчалi ў слязах вочы Данацiны, гордыя i поўныя любвi.
