
Сумую я аж да тае часiны, Пакуль пасольства прыляцiць назад I скажа мне, што любы мой адзiны Жывы, здаровы, прывiтанням рад.
Якое шчасце! Але без адкладу Зноў мкнуць яны табе маю спагаду.
46
У воч i сэрца вечная вайна: Не падзялiлi ўлады над табой. I тая i другая старана Тваёю захапляюцца красой.
Гаворыць сэрца, што жывеш ты ў iм I ў тайнiку схаваны там на дно. А вочы кажуць, што ў святле сваiм Адлюстравалi вобраз твой даўно.
Каб скончыць спрэчку, склiканы быў суд. Паселi суддзi - думкi - ля стала. Каму належыць што, - сказаў прысуд, А ў iм развага мудрая была:
- Над сэрцам - сэрца будзе уладар, Знадворнасць - вочам дастанецца ў дар.
47
У сэрца i вачэй умова ёсць Дапамагаць заўжды адно другому, Калi твая прывабiць прыгажосць, А ў сэрца млявая прыходзiць стома.
Як вочы намiлуюцца красой, Яны даюць i сэрцу наглядзецца. А вочам асалодаю сваёй Дае усмак нацешыцца i сэрца.
Цi так, цi накш - а ўсё ж ткi ты пры мне I летуценнямi, i сам сабою. Далей маiх ты думак не сягнеш, Я з iмi заўсягды, яны - з табою.
Заснеш - твой вобраз з'явiцца у сне, Абудзiць думкi, сэрца схамяне.
48
Як пiльна я, выходзячы ў дарогу, Паабмыкаў драбнiцы ўсе свае, Каб захаваць ад злоснiка лiхога I скарыстаць пасля да аднае.
Цябе ж, мой скарб найдаражэйшы самы, Што за усе багаццi мне мiлей, Мая ты радасць i журба таксама, Украсцi можа першы лiхадзей.
Нi ў якiх сховах не замкнуў цябе я, Апроч таго, ў якiм цябе няма. Схоў - сэрца шчырае, куды з надзеяй Прыйсцi i выйсцi можаш ты сама.
Але, баюся, быўшы нават праўдай, Табой спакушаны цябе украў бы.
49
У часе тым, - каб лепш ён не прыйшоў! Калi асудзiш ты мае заганы I, спанявераны ў сваю любоў, Мяне пазбавiш жаднае пашаны;
Калi мiнеш, нiбы чужы, мяне, Ледзь кiнуўшы сваiм паглядам светлым, I след кахання больш не мiльгане Ў тваiм аблiччы зiмным, хоць i ветлым,
Няхай мне горна будзе аднаму Ў свядомасцi, што я цябе не варты.
