
5
Мастак цудоўны, незраўнаны час, Нам творыць дзiвы дзiўныя няспынна. I ён жа ўсё, што захапляла нас, Нiбы тыран, знiшчае ў мiг адзiны.
Пазбыўшы лета, ён зiму вядзе Ў наш засмучоны свет, такi знямелы, Дзе анi кветкi, нi лiстка нiдзе, Адзiн прасцяг сцюдзёны, снежна-белы.
I каб не кветак хараство за шклом, Зачыненых у iльдзяной вязнiцы, На цуды, створаныя мастаком, Маглi б напэўна мы ураз забыцца.
Зiхценне кветкi страцiлi зiмой, Але душа iх з той жа пекнатой.
6
Пiльнуй, каб лета i твайго прыход Бязлiтасна зiма не зруйнавала, Пакуль дасi красе ў скарбнiцу плод I не напоўнiш слодыччу фiяла.
Ты не лiхвяр, калi за ўласны дар Бярэш аддзяку шчыра, без умовы. Ты сам свайму багаццю гаспадар, Сябе паўторыш дзесяцiразова.
Калi ўсе новыя ўдзесяцярых Разоў па дзесяць вобраз твой адновяць, I смерць не страшна ў твой апошнi мiг, Тваё патомства - вось твая адповедзь!
Занадта ты прыгожы, дасканалы, Каб гэта ўсё здабыткам смерцi стала.
7
Калi ў агнi ўрачыстых, ясных шат Iдзе з начы магутнае свяцiла, Ўзнiмае ўсё жывое свой пагляд, Вiтае прамянiстасць дзiўнай сiлы.
Калi яно у залатых агнях Iдзе па небу да свайго узвышша, Тады ўсе з захапленнем у вачах Глядзяць, нiбы юнак чароўны выйшаў.
Калi ж яно на небакрай зiрне, Стамлёна ў дол пакоцiць каляснiцу, Тады ўсе вочы недзе ў старане, Пакуль яму да захаду хiлiцца.
I ты без следу ў свеце знiкнеш так, Калi не застанецца сын-юнак.
8
У музыцы твая ўся асалода. Чаму ж яе ты слухаеш з тугой? Калi яна табе не даспадобы, Чаму не развiтаешся ты з ёй?
I хоць акорды жалем горкiм поўны, У iх сугучнасцi табе дакор: Хто без гармонii жыве чароўнай, Самотны той на ўвесь зямны прастор.
Ты чуў калi, як струны ў дружным ладзе У перазвон гудзяць адна другой? Так бацька з сынам, разам з iмi мацi Шчаслiвы спеў пяюць адной сям'ёй.
