
- Вось чаму, - закончыў сваё апавяданне Леон Ларан, - на працягу ўсяго жыцця наша Жэннi, якую лiчаць чэрствай, расчараванай, а некаторыя нават цынiчнай, кожную сераду пакiдае сваiх сяброў, работу, свае амурныя справы i адна iдзе на могiльнiк Манпарнас да нябожчыка-лейтэнанта, якога нiколi не бачыла... Я думаю, вы цяпер пераканалiся ў справядлiвасцi маiх слоў. Гэта гiсторыя надта сентыментальная для нашага часу.
Некалькi хвiлiн усе маўчалi, потым Бертран Шмiт сказаў:
- На свеце заўсёды знойдзецца крыху рамантыкi для тых, хто яе варты.
Пераклад: Юрка Гаўрук
