Калi ён набыў шаноўны адвакацкi тытул мецэната, лоб, у вынiку напружанай разумовай працы, вырас у яго ажно да цеменi, а ў вусах паказалася некалькi сярэбраных валасiнак. Пан Томаш пазбыўся ўжо юнацкай гарачкi, пабагацеў i лiчыўся сур'ёзным знаўцам мастацтва. А таму, што жанчын ён яшчэ ўсё любiў, пачаў думаць пра жанiцьбу. Наняў нават шасцiпакаёвую кватэру, на свой кошт наслаў паркет, зрабiў драпiроўку, купiў прыгожую мэблю i пачаў шукаць жонку.

Ды чалавеку сталаму цяжка ўжо выбiраць. Адна была залiшне маладая, другою ён задоўга захапляўся. Трэцяя падыходзiла i па красе i па гадах, але не падабаўся яе тэмперамент, а ў чацвёртай была i краса, i ўзрост, i тэмперамент належны, аднак... не чакаючы на мецэнатаву прапанову, яна выйшла за доктара...

Аднак пан Томаш не смуткаваў, бо паненак хапала. Абрастаў памаленьку маёмасцю, усё больш ды больш дбаючы пра тое, каб кожная драбнiца ў яго кватэры мела мастацкую вартасць. Мяняў мэблю, перастаўляў люстры, купляў карцiны.

Нарэшце прыгажосць яго жылля стала шырока вядомай. Сам не ўяўляючы, як гэта атрымалася, стварыў ён цэлую галерэю мастацтва, у якой бывала ўсё больш ды больш наведвальнiкаў. А паколькi ён чалавек гасцiнны, прыёмы рабiў выдатныя, падтрымлiваў адносiны з музыкантамi, дык у яго спакваля пачалi наладжвацца вячэрнiя канцэрты, якiя нават i дамы ласкава наведвалi.

Пан Томаш усiм быў рады, а заўважаючы ў сваiх люстрах, што лоб ягоны перарос ужо цемя i дастае да снежна-белага каўнерыка, усё часцей прыпамiнаў, што жанiцца аднак жа трэба. Тым больш што да жанчын прыхiльнасць адчуваў ён па-ранейшаму.

Аднойчы, калi ў яго было больш, чым звычайна, гасцей, адна маладая панi, паглядзеўшы салоны пана Томаша, усклiкнула:

- Што за карцiны!.. А якiя гладзенькiя паркеты!.. Жонка ваша, пане мецэнат, будзе вельмi шчаслiвая.

- Калi для шчасця хопiць гладкiх паркетаў, - прыцiшана сказаў адзiн яго шчыры прыяцель.

У салоне стала вельмi весела. Пан Томаш таксама ўсмiхнуўся, аднак з таго часу, як толькi хто-небудзь нагадваў яму пра жанiцьбу, казаў, нядбала махнуўшы рукою:



2 из 13