
Тут у Дрэва расчынiлiся вочы; пазнала яно, якi хiтры i злы яго прыяцель.
Угнявiўся i Ручаёк. Ён надзьмуўся, насупiўся, пацямнеў i вылiўся з берагоў, запенены ўвесь.
Зняважаны Дрэвам, як здавалася яму, ён адышоўся далей.
I ўбачыла Дрэва, што сябры пакiнулi яго. I яшчэ мацней зажурылася.
- Што рабiць?
- Пусцiць глыбей карэннi ў зямлю, - сказаў крумкач, мудрая галава, летучы на раздабыткi.
