гукаў у тыя самыя сутарэньнi,

якiя памятаюць голас юнака зь берагоў Дзьвiны,

дакранаўся да сьценаў храму навукi,

якiя захоўваюць цеплыню ягоных далоняў,

пытаўся ў прафэсараў: як пабачыць земляка?

Усе пацiскалi ў адказ плячыма.

Дзiўным чынам я знайшоў яго...

На хвiлiну Скарына адарваўся ад пiльнага занятку

i, як сучасны кампутар, iмклiва счытаў з майго твару

апошнiя навiна з Бацькаўшчыны.

Ня буду доўга замiнаць, дружа Францiшак,

о! колькi наперадзе ў нас працы!

Да пабачэньня! Плёну дзеля велiчы роднага Полацку!

Вечарам зь сябрам выправiмся

ў мiстычную рэстарацыю "Ружы i кроў",

дзе замовiм чырвонага вiна,

якое, перш чым налiць у нашыя фужэры,

даюць пакаштаваць на смак.

Мы вып'ем за Полацак i за тваё здароўе, дружа Францiшак!

Я буду па-беларуску

апавядаць сябру пра чароўнае месца,

дзе Палата сустракаецца зь Дзьвiною,

дзе Ян Баршчэўскi напаткаў свае фантастачныя прыгоды,

дзе Ластоўскi шукаў таямнiчыя лабiрынты...

Мой суразмоўца, якi нiколi ня быў у Полацку,

будзе ветлiва слухаць,

часам незаўважна пакiдаючы цьмяную залю-сутарэньне

дзеля якiхсьцi тэрмiновых развагаў i думак.

Я гатовы апавядаць гэтым сьценам, манэкену мнiха,

якi стаiць за маёй сьпiной,

i нетаропкай афiцыянтцы...

Заўтра Вавэль будзе такiм самым, якiм памятаю яго з мiнуўшчыны,

i пазаўтраму, i праз год, i праз стагодзьдзе,

i толькi Полацак будзе мяняцца:

адновiцца ўнiвэрсытэт, вярнуўшыся ў муры былога Езуiцкага калегiюму,

адбудуецца сабор сьвятога Стэфана,

паўстануць помнiкi героям, якiя праславiлi места,

народзiцца пантэон выбiтных людзей Краiны,

а пад старажытнымi скляпеньнямi ўнiверсытэту

зноў галава Дзядка, якая ўмее гаварыць на тузiне

эўрапейскiх моваў, будзе даваць парады полацкiм шкалярам.



2 из 3