"Соглашайся, Веселов, слышь, соглашайся... - захлынаючыся i глытаючы словы, шэпча ён. - Я обрезался, и ничего... Кормежка нормальная... бабы есть такие... закачаешься..." Юрка пазнае сяржанта з iхняе роты, што прапаў пад час акцыi ў мiнулым месяцы. Той, яшчэ больш прыцiшыўшы голас i палахлiва касавурачыся на камандзiра, угаворвае: "А там, слышь, через Пакистан на Запад мотанем... Блядь буду... Не боись... Не мы первые, не мы последние... Х...ня этот ихний ислам..."

Юрка маўчыць. Магчыма, ён бачыць Дзвiну i нашае падарожжа пад мостам. Магчыма, збiрае Ларысе букецiк верасу. А можа, гледзячы на афганцаў, узгадвае Окарка...

Але - найверагодней - бязлiтасны боль у назе не дае яму засяродзiцца нi на чым, i, прагнучы як мага хутчэй правалiцца ў ратавальную непрытомнасць, ён проста няўцямна глядзiць, як высокi сухарлявы афганец акуратна надзявае даўгi скураны фартух, i да астатняга моманту не разумее, навошта той заводзiць трафейную бензапiлу...



18 из 18