- Пане гаспадару! - сказала раз Азярко Дзеду. - Даволi я пабыло тут. Вада - такая рэч, што не можа доўга стаяць на адным месцы: спакой - вадзе пагiбель. Сам ты бачыш, што на дно маё падае бруд, а ў гэтым брудзе завялося балотнае зелле...

- Мiлае маё! - сказаў Дзед. - Ты ж тут не адно, а я павiнен падумаць аб кожным з вас, i я ведаю, што дзеля поўнага парадку павiнна быць чыя-небудзь адна воля; а калi кожны пачне жыць сваёю галавою, дык што будзе?

- Твая праўда, гаспадару, павiнна быць чыя-небудзь адна воля, дык няхай гэта будзе адна супольная воля - воля нашага згуртавання.

- Так, так! - падхапiлi лес, луг i поле.

З гэтага часу i пайшла спрэчка - усе супраць Дзеда.

- Ах вы, свавольнiкi, свавольнiкi! - узлаваўся Дзед. - Я ваш гаспадар, i будзе так, як хачу я.

Прайшло яшчэ колькi часу. Дзед рабiў тамаванне, узмацняў берагi Азярка. Але надышла навальнiца i паддала Азярку сiлы, усе Дзедавы ўмацаваннi былi знесены, i яго самога панесла вада.

Збеглi з неба хмары з сваiмi перунамi, зноў глядзела сонца на зямлю, лашчыла пакрыўджаных навальнiцаю. Пазiраючы, як куляўся Стары Дзед у грозных перавалах вады, Азярко сказала:

- Дурны, дурны Дзед. Не воля аднаго, а воля ўсiх толькi i можа мець сiлу i права.



2 из 2