Стары Дуб, абмыўшыся дажджом, павесялеў i сказаў да Бусла, з якiм даўно ўжо быў у дружбе:

- От навука для тваiх дзяцей. Моцна ж накажы ты iм, дружа, каб не лёталi дарэмна па свеце, не бадзялiся: у сваiм родным кутку работы досыць для кожнага.

Бусел маўчаў. Вiдаць, ён iначай пазiраў на гэту з'яву, а можа, i недачуў слоў свайго сябра.



4 из 4