Калi назоўнiк у адным са сваiх значэнняў страчвае форму адзiночнага лiку, пасля парадкавай лiчбы гэтага значэння ставiцца паметка мн.:

вага 1) вес; 2) мн. весы

Часам, каб зрабiць больш лёгкiм разуменне, у дужках даецца тлумачэнне:

бiскуп епископ (католической церкви)

закалец закал (сырой слой в хлебе)

З гэтай жа мэтай выкарыстоўваюцца i стылiстычныя паметы накшталт абл., спец., перан. i iнш.:

адбiтак 1) отпечаток; отображение; 2) палiгр. уттиск; 3) перан. след

З устойлiвых выразаў у слоўнiк уключаны толькi тыя, якiя перакладаюцца на расейскую мову не даслоўна. Яны змяшчаюцца пры апорных словах i аддзяляюцца ад iх кропкай з коскай:

вялiкi большуй; внушительный; объёмистый; з вялiкай ласкi по милости; з вялiкага грому малы дождж гора родила мышь

Калi загаловачнае слова сустракаецца толькi ў пэўным выразе, пасля такога слова ставiцца двукроп'е, потым iдзе гэты выраз з перакладам:

дыхт: даць дыхту задать жару, намылить холку

Калi загаловачнае слова ўжыта ва ўстойлiвым выразе ў пачатковай форме, то замест яго пiшацца першая лiтара з кропкай:

абяцанка посул; а. цацанка, а дурню радасць обещанного три года ждут

Знак нацiску пастаўлены ва ўсiх словах, за выключэннем аднаскладовых i слоў з нацiскной лiтарай ё.

У аснову слоўнiка пакладзены матэрыялы акадэмiчных выданняў - "Слоўнiка беларускай мовы" (1987), "Беларуска-рускага слоўнiка" (1988-1989), "Русско-белорусского словаря" (1993). Выкарыстаны таксама "Слоўнiк iншамоўных слоў" А.Булыкi (1993), "Кароткi слоўнiк беларускай мовы" Г.Арашонкавай i В.Лемцюговай (1994), "Самабытнае слова" I.Шкраба (1994), "Тлумачальны слоўнiк беларускай лiтаратурнай мовы" (1996), i iншыя лексiкаграфiчныя працы, асабiстыя назiраннi складальнiка над мовай прэсы.

Спiс скарачэнняў

абл. - абласное слова

ав. - авiяцыя

анат. - анатомiя



2 из 231