
Алена тузанула плечыкам:
- Ат, i з палтэргейстам жывуць.
- Што?!
- Не тое, што ты падумала.
I расказала Ганi пра другую сваю сяброyку, да якой таксама прынадзiyся шумны дух. Высветлiлася, галоyнае, яго рэгулярна кармiць - як мужыка. Тады i шкоды анiякай. Дык тая, знаёмая, заyсёды ставiла яму пад шафу сподак з малаком i пячэннем. А аднойчы забылася.
- Забiy? - дрыжачымi вуснамi спыталася Ганя.
Аленка пырхнула.
- Не, вазу крышталёвую ляснуy. Лера на кухнi была - як бэмкнула! Усё цэлае, акрамя вазы. Ката y яе не было, дзецi y садку, муж у камандзiроyцы. Мiстыка!
- Ага, кармiць, - пазначыла Ганя. - А калi мой малако не любiць?
Тут Алена параiць не магла нiчога.
Ноччу палтэргейст маyчаy. Назаyтра Ганя паспяшалася праверыць, як той аднёсся да яе пачастункаy. Каша з малаком засталася, а шпроты як карова злiзала.
- Ага, - падумала Ганя.
- Слухай, - паспрабаваy прылашчыцца муж, - я тут у "Iнтэрнэце" пакапаyся... Там пра твой палтэргейст...
Ганя горда yскiнула галаву:
- Не трэба!
Вой, у нядобры час яна гэта сказала. Муж сабе спаy, а яна yздрыгвала i хвалявалася за Максiмку, калi не вельмi моцны, але настойлiвы грукат y каторы раз cтрусаy сцены. Казаy жа Лёня, у Барысаве нейкай сям'i з дому прыйшлося бегчы. Там не толькi грукатала, там палтэргейст шпурляyся мэбляй i электрычнымi пробкамi, без свету жылi. Нат мiлiцыi не збаяyся! Куханнымi прыладамi... забойца. Ганя yявiла такое i yскочыла. Сям'ю трэба ратаваць! Калi не яна, то хто?!
Не зважаючы на грукат, забыyшыся на сябе, на палюшках падкралася да выключальнiка i запалiла святло.
- Ганя! Ганечка! Што ты?
Жонка плакала i смяялася, седзячы на падлозе, а на крэсле, ляпаючы iм аб сцяну, часаyся i вылiзваyся iх вялiкi рыжы кот.
