I стала прасiць маладое насенне, каб вецер узяў яго з сабою i панёс у аблюбаваную даль.

Старой лiпе шкада было пускаць дзiця ў чужы свет, невядома куды, але што парадзiць? Можа, там будзе i лепей яму? Дык што, станавiцца ўпоперак дарогi? Мо гэты шлях - шлях яго шчасця? Благаславiла мацi сваё дзiця.

- Ляцi, мiлае!

Падхапiў вецер маладое насенне i панёс. Лятуць яны, i здаецца, самi бягуць на спатканне прыгожыя ўзгоркi, зялёныя лагчынкi. Пазiрае на ўсё маладое насенне i вачам сваiм не верыць: няўжо гэта тыя самыя малюнкi, на якiя глядзела яно так нядаўна? А дзе ж iх хараство? Дзе тыя гладкiя абрысы, дзе грабянi, што так павабна выглядалi адтуль - з лiпы? А палоскi лясоў? Нават сама рэчка не такая, якою здавалася здалёк.

Нейкi неспакой пачынаў агортваць маладое насенне. Ой, цi не жартуе з iм вецер: цi туды нясе ён, куды прасiлася душа?

- А цi скора будзе тая даль, мiлы вецер?

- Мы даўно мiнулi яе, - адказаў вецер, - а цяпер новая даль перад намi.



2 из 2