
Афармiцель зрабiў усё, што прасiў Малы чалавек, i пайшоў дадому пешкi. Праз хвiлiну яго абагнаў зусiм пусты аўтобус.
Афармiцель не паслухаў Малога чалавека i не пайшоў праз сквер. Калi ён звярнуў у завулак, яму насустрач выйшлi з двара дзве дзяўчыны.
- Добры вечар, - павiталася дзяўчына ў малiнавай сукенцы.
- Добры вечар, - паўтарыла сяброўка ў сiнiх сандалях.
- Вечар добры, - афармiцель спынiўся.
- Прабачце, нам вельмi няёмка, але, можа, вы нас пачастуеце цыгарэтаю?
- Калi ласка, - афармiцель прапанаваў цыгарэты.
- Дзякуй вам, - сказала тая, што была ў сукенцы.
Тая, што была ў сiнiх сандалях, толькi кiўнула.
- У мяне ёсць вiно, - афармiцель пстрыкнуў па рулоне.
Дзяўчаты запытальна глянулi адна на адну.
- Мы не супраць, - сказала адна з iх.
- Можна пайсцi да нас, - прапанавала другая.
У дзяўчат была двухпакаёвая кватэра, але вiно пiлi на кухнi. Iграў магнiтафон. Афармiцель танчыў з дзяўчатамi. Калi скончылася кабернэ, ён пайшоў на вулiцу, спынiў таксi i набыў у шафёра бутэльку сталiчнай. Пiць афармiцелю больш не хацелася, ён i не пiў, а дзяўчаты пiлi з задавальненнем.
Потым дзяўчына ў сiнiх сандалях сказала, што стамiлася, i пайшла класцiся спаць.
Афармiцель танчыў з другой дзяўчынай, пакуль не ўгаварыў яе легчы спаць разам.
Яны па чарзе прынялi душ. Пакуль афармiцель чаргаваў гарачую i халодную ваду, каб пад кантрастным душам вярнуць сабе цвярозасць i бадзёрасць, дзяўчына разабрала ложак i схавалася пад коўдраю.
У яе была выдатная фiгура i ненавязлiвы тэмперамент.
Прачнуўся афармiцель на золку.
На развiтанне ён пацалаваў дзяўчыну, якая спала.
IХ. ДАМАВIК-3
Жонка ўзяла ключ ад паштовае скрынi i пайшла па газеты. Разам з газетамi яна прынесла ў кватэру лiст. На канверце друкаванымi лiтарамi было выведзена "Ад Дамавiка". У лiсце было напiсана наступнае:
