
Два салдаты ўзялi Марысо за галаву i за ногi, два другiя гэткiм жа чынам паднялi Саважа. Потым яны моцна разгушкалi iх целы i зашпурнулi далёка ў раку. Целы апiсалi дугу i стаўма пайшлi пад ваду, бо камянi цягнулi ўнiз спачатку iх ногi.
Вада паляцела пырскамi, зашумела, забурлiла, потым супакоiлася, i толькi маленькiя, дробныя хвалi паразбягалiся да берагоў.
На паверхнi яшчэ плавалi невялiчкiя плямкi крывi.
Афiцэр, па-ранейшаму абсалютна спакойны, цiха прамовiў:
- Рэшту зробяць рыбы.
Пасля гэтага ён рушыў да дома.
Але раптам на вочы яму трапiўся сак з печкурамi, што ляжаў на траве.
Ён падняў яго, паглядзеў, усмiхнуўся i крыкнуў:
- Вiльгельм!
Падбег салдат у белым фартуху. Прусак кiнуў яму ўлоў расстраляных французаў i загадаў:
- Ану, падсмаж мне гэтую рыбку, ды давай хутчэй, пакуль яна яшчэ жывая. Будзе чым паласавацца.
I ён зноў запыхкаў люлькай.
