Яшчэ няма шасцi гадзiн. Толькi што званiлi з радыё. Ледзьве адпрасiўся, каб не пiсаць сёння, а няхай ужо хоць заўтра пра заняцце нашымi Баранавiчаў. Жаночы голас быў упарты i непадатлiвы. Значыцца, Баранавiчы, вiдаць, ужо забраны. Раз перадача для загранiцы, то трэба напiсаць аб беларускай нацыянальнай трагедыi, рэшткi старых нямецкiх акопаў, былой польскай гранiцы.

Учора заходзiў Гутараў4 пытацца, што iм рабiць: яны пiшуць нейкi дослед аб Я.Купалу, а "Клiч да беларускага народа"5 i выступленне на першым беларускiм радыёмiтынгу з Казанi зiмой 1941 г. пiсаў Купалу я. Баўдзей6 так проста i ставiць справу, а iншыя не ведаюць, што зрабiць: мне цi Купалу аддаць гэтыя тэксты. Мне i самому ўсё гэта нядобра, але тады не напiсаць гэтага я не мог.

8 лiпеня 1944 г.

Вострае ўзбуджэнне з прычыны вызвалення Менску ападае. Я ўжо спакайней працую. За ўчора i сёння давёў да канца другi раздзел "Скiп'ёўскага лесу". Мучуся ад паняверкi, што батальныя сцэны мае не што iншае, як глупства. Хоць бы хутчэй ужо дапасцi да таго, калi можна будзе на ўсе бокi паказваць душу Канстанцiна Прыбыткоўскага. Думаў многа пра тое, што трэба вырысоўваць разнастайныя тыпы нашага народа. Буду кiравацца сам сваiмi думкамi, якiя сфармулiраваў у сваiх артыкулах-перадавых у № 1 часопiсу "Беларусь" "Дзень добры, Беларуская зямля" i № 3 "За шчасце народа". Учора ўвечары быў нешта ў трывозе i неспакоi.

9 лiпеня 1944 г.

Зранку ездзiў з Цiмахом у Iзмайлаўскi парк. Тры гадзiны мы адседзелi на пнёх. Я расказваў што-нiшто з гiсторыi мястэчка Цiмкавiч i характар i паходжанне цiмкаўцоў i iх прозвiшчаў. З сямi да дзевяцi падвечар пiсаў "Скiп'ёўскi лес". Думаю аб драме. Чытаў Л. Ляонава ў "Правде" "Взятие Великошумска", i паняверка мая, што "Скiп'ёўскi лес" пiшацца вельмi дрэнна, зменшылася.



2 из 21