Яны абое не зводзiлi вачэй з бензамера i пакутлiва намагалiся ўспомнiць, колькi бензiну спажывае iх аўтамабiль за адну мiлю пры той цi iншай хуткасцi. Морта, з яго неглыбокiмi ведамi ў тэхнiцы, акрамя таго яшчэ турбавала, як уплывае вышыня на расход бензiну. I як на тую бяду, ён нiяк не мог прыпомнiць, больш цi менш бензiну паглынае матор на вышынi. I яшчэ ён не ведаў дакладна, адносiлася гэта пустыня да высакагорных цi не.

З гэтай прычыны ён смактаў шчаку так, што ў яго ледзь не ўтварылася яшчэ адна слiнная залоза, але вось мiляў праз 15 ён убачыў нешта, што не магло быць нiчым iншым, як заправачнай станцыяй Артура Джэймса Вiтэрспуна. Ён чуў пра мiражы i падазраваў, што гэта i ёсць той выпадак, але калi павярнуўся да жонкi, то ўбачыў, што яна ўсмiхаецца: жонка таксама ўбачыла заправачную станцыю цi нешта накшталт яе. Дзякуй богу, iх здагадкi пацвердзiлiся.

Калi праз дванаццаць цi трынаццаць хвiлiн яны пад'ехалi да ўладанняў Артура Джэймса Вiтэрспуна, то спачатку не ўбачылi нi душы. Але адразу, як толькi спынiлiся, угледзелi пажылога чалавека, якога за бочкай на дажджавую ваду амаль не было вiдаць. Ён сядзеў на лаўцы. На яго каленях ляжала пнеўматычная дваццацiдвухкалiберная вiнтоўка сiстэмы "Вiнчэстэр". На чалавеку былi джынсы i блакiтная кашуля, добра палiнялыя на сонцы, замест шлеек - белы з карычневым раменьчыкi ад сядла i адзiн з тых крэмавых капелюшоў са стужкай, што так даспадобы жыхарам Захаду. Чаравiкi былi без шнуркоў. У чалавека быў, што называецца, прыродны загар. Твар i рукi смуглыя, хоць загар быў i не такi роўны, як у людзей, што ўжываюць мазi i ласьёны. У пустынi загар, хочаш не хочаш, кладзецца сам па сабе.

Мiстэр Морт з яго прыродным дэмакратызмам i добрымi манерамi, што адкрылi яму доступ у прынстанскi клуб "Вiнаградная лаза", гукнуў старому джэнтльмену: "Прывiтанне!"

- Прывiтанне! - пачулася ў адказ.

- Запраў, - сказаў Морт.



2 из 6