Калiсьцi Карла ў шыракаполым капелюшы хадзiў з цудоўнай катрынкай па гарадах i спевамi i музыкай зарабляў сабе на хлеб.

Цяпер Карла быў ужо стары i хворы, i катрынка яго даўно паламалася.

- Дзень добры, Джузэпэ, - сказаў ён, зайшоўшы ў майстэрню. Чаму ты сядзiш на падлозе?

- А я, ведаеш, згубiў маленькую шрубку... Ды ну яе! - адказаў Джузэпэ i скоса глянуў на палена. - Ну, а ты як жывеш, стары?

- Дрэнна, - адказаў Карла. - Усё думаю - як бы мне зарабiць на хлеб... Хоць бы ты мне памог, параiў бы, цi што...

- Вельмi проста, - сказаў весела Джузэпэ i падумаў сам сабе: "Пазбаўлюся я зараз ад гэтага праклятага палена". - Вельмi проста: бачыш - ляжыць на варштаце цудоўнае палена, вазьмi ты гэтае палена, Карла, i занясi дадому...

- Эх-хе-хе, - нявесела адказаў Карла, - а далей што? Прынясу я дадому палена, а ў мяне нават i печкi ў каморцы няма.

- Я табе не абы-што кажу, Карла... Вазьмi ножык, выраж з гэтага палена ляльку, навучы яе гаварыць розныя смешныя словы, спяваць i танцаваць, ды i насi па дварах. Заробiш на кавалак хлеба i на шклянку вiна.

У гэты час на варштаце, дзе ляжала палена, пiскнуў вясёлы галасок:

- Брава, цудоўна прыдумана, Шызы Нос!

Джузэпэ зноў затросся ад страху, а Карла толькi здзiўлена азiраўся, адкуль голас?

- Ну, дзякуй, Джузэпэ, што параiў, вазьму, бадай-што, тваё палена.

Тады Джузэпэ схапiў палена i хутчэй сунуў яго сябру. Але цi ён нязручна сунуў, цi яно само падскочыла i стукнула Карла па галаве.

- Ах, вось якiя твае падарункi! - пакрыўджана крыкнуў Карла.

- Даруй, дружа, гэта не я цябе стукнуў.

- Значыцца, я сам сябе стукнуў па галаве?

- Не, дружа, - вiдаць, само палена цябе стукнула.



2 из 69