
Углядзеўшыся добра, Жолуд абамлеў: на зямлi ляжала шмат такiх жа, як i ён, жалудоў, а свiння хрумстала iх без усякай лiтасцi. На тое ж яна i свiння.
З вялiкага страху бедны Жолуд задрыжэў, вылузаўся з мiсачкi i ўпаў на зямлю ў двух кроках ад свiннi! Але ўпаў ён якраз у тую ямiну, што вырыла свiння сваiм доўгiм лычам.
I вось што выйшла: свiння хацела паесцi жалуды i памагла вырасцi аднаму Жолуду, вырыўшы яму пасцельку. Жолуд на другi год прарос i стаў дубком, а свiнню людзi закалолi, i яна стала мясам.
