
I я пачынаю выбiраць. Я хацела прыгожага, вельмi прыгожага. Раптам бачу iдзе высокi бландзiн, вельмi прыгожы. Ты ж ведаеш, я люблю бландзiнаў.
Я гляджу на яго, ён на мяне. Я ўсмiхаюся, ён таксама. Я кiваю. О, ледзь прыкметна. Ён кiвае ў адказ i заходзiць! Дарагая мая, ён заходзiць праз галоўную браму!
Ты сабе не ўяўляеш, што я ў гэты момант адчувала! Я думала, што звар'яцею. О, як я баялася. Уявi сабе, ён пачне гаварыць са слугамi! З Жазэфам, якi так адданы майму мужу! Жазэф напэўна падумае, што я даўно ведаю гэтага пана.
Што рабiць, скажы, што рабiць? Ён хутка пазвонiць, зараз, праз момант. Што рабiць, скажы? Я падумала, што лепей за ўсё выбегчы яму насустрач, сказаць яму, што ён памылiўся, прасiць яго, каб ён пайшоў адсюль. Ён пашкадаваў бы жанчыну, бедную жанчыну. I я кiдаюся да дзвярэй i адчыняю iх у той момант, калi ён збiраўся пазванiць.
Я, ужо зусiм ашалелая, сказала запiнаючыся: "Iдзiце адсюль, пане, iдзiце, вы памыляецеся, я сумленная жанчына, я замужам. Гэта памылка, страшная памылка, я пераблытала вас з адным маiм сябрам, вы вельмi падобныя. Майце лiтасць, пане".
А ён пачынае смяяцца i адказвае: "Здароў, кiска. Я ўсё ведаю. Ты замужам, значыць, гэта будзе каштаваць два луiдоры замест аднаго. Я згодны. Хадзем хутчэй".
I пхае мяне. Увайшоўшы, ён зачыняе за сабой дзверы, цалуе мяне, скаваную жахам, бярэ мяне за талiю i вядзе ў салон, што застаўся незачынены.
Ён пачынае аглядаць усё навокал, як ацэншчык на аўкцыёне. Пасля кажа: "Чорт, а ў цябе тут даволi шыкоўна. Пэўна, у цябе цяпер цяжка з грашыма, калi працуеш каля акна!"
Тады я зноў пачынаю яго прасiць: "О, пане, iдзiце адсюль, iдзiце! Зараз вернецца мой муж! Ён можа ўвайсцi ў любы момант! Я клянуся, што вы памылiлiся!"
Ён спакойна мне адказвае: "Ну, добра, красунька, хопiць прыкiдвацца. Калi вернецца муж, я дам яму сто су, каб ён схадзiў насупраць".
Убачыўшы на камiне фатаграфiю Рауля, ён пытаецца:
