
- Пакладзi качку на зямлю, - сказаў Карл, - тады ён падляцiць блiжэй.
I праўда, чырок адразу ж кiнуўся да яе, забыўшыся пра небяспеку, ашалелы ад сваёй птушынай любовi да птушкi, якую я звёў са свету.
Карл стрэлiў; было такое ўражанне, што знячэўку лопнула нябачная струна, якая падтрымлiвала птушку ў небе. На маiх вачах чорны камячок крута сарваўся ўнiз i з шумам упаў у трыснёг. П'еро прынёс птушку.
Я паклаў абодвух чыркоў, ужо халодных, у адзiн падсумак... У той жа дзень я вярнуўся ў Парыж.
