Але Бунтар не здаваўся. У 1991 годзе Дубавец пачынае свой галоўны праект "Наша Нiва".

З рызыкоўнага аднаўленьня першай беларускай газэты бярэ адлiк i новы творчы пэрыяд пiсьменьнiка - "вiленскi". Сяргей пераяжджае ў Вiльню, стварае рэдакцыю "НН", улазiць у скуру друкара i газэтчыка. Вакол Дубаўца паўстае "каманда" - Мiнкiн, Харэўскi, Дзярновiч, Бабкоў, Шупа, Астраўцоў, Аблажэй. "Наша Нiва" робiцца iнтэлектуальным, элiтарным выданьнем. На яе старонках друкуюцца творы Мiлаша, Шульца, Борхеса. З беларускiх аўтараў - Глёбус, Мiнкiн, Пятровiч, Сапач. "Чырвонай нiткаю" праз усю газэту праходзiць тэма беларускай Вiльнi. Дубавец, з дапамогаю выданьня, спрабуе "гадаваць" беларускую элiту новай фармацыi. У гэты час ён пачынае пiсаць нататкi на палiтычныя тэмы, у тым лiку i для газэты "Свабода".

У 1995 годзе крызiс у вiленскай "НН" дасягнуў апагею. Катастрафiчна не хапала сродкаў - газэта ня стала масавай (г.зн. прыбытковай). Разьвеяўся iдэалiстычны мiт пра калыску беларускага адраджэньня - Вiльню (летуанiзацыя ў горадзе ўпарта набiрала абароты). Адбылiся канфлiкты ў самой "камандзе" палова актыву адышла ад газэты. "Наша Нiва" ня здолела сфармаваць мацярык новай сучаснай лiтаратуры (Дубавец паўтараў: няма прозы, няма прафесiйнай лiтаратуры). Бадай, за выключэньнем Сяргея Шыдлоўскага, газэта ня здолела адкрыць нiводнага новага iмя. Да ўсяго гэтага дадавалiся вонкавыя складанасьцi - жорсткасьць рынкавых варункаў, пагаршэньне палiтычнай сытуацыi на Бацькаўшчыне.

Дубавец зразумеў, што якасьць роднай лiтаратуры нельга палепшыць "прафесiяналiзацыяй" пiсьменьнiкаў, i нiякiя эўрапейскiя "лiкбезы" тут не дапамогуць. Сытуацыю, па вялiкаму рахунку, ратавала толькi нацыянальная дзяржаўная палiтыка.

У 1995 годзе пачаўся трэцi пэрыяд творчага шляху Дубаўца - "ipso articulo temporis". Дубавец, не вагаючыся, пакiнуў лiтаратурную крытыку i лiтаратуразнаўства (магчыма, i прозу). Ягонай новай стыхiяй сталi палiтыка, геапалiтыка, выдавецкая справа.



2 из 4