- Пры такiм жыццi, як у цябе, гэта i не дзiва. Гады праз два будзеш белы як лунь.

I што ж вы думаеце, пане? Як у ваду глядзела. Праз два гады яго нельга было пазнаць. Як хутка жыццё мяняе чалавека! Ён быў яшчэ прыгожы дзяцюк, але колiшняй свежасцi ўжо не было, i жанчыны сталi астываць да яго. Ах, што я толькi не зажыла ў тыя гады!.. Якi жорсткi быў ён са мною!.. I тое яму не гэтак, i гэта не так... Пакiнуў сваю цырульню, узяўся капелюхi рабiць, ды ўсе грошы на гэтым i прамантачыў. Потым яму зарупiла стаць акторам - нiчога з гэтага, вядома, не выйшла. А пасля зачасцiў на ўсялякiя гуляннi. Добра, што хапiла розуму хоць трохi зберагчы грошай, на iх i жывём цяпер. Не дужа разгонiшся, вядома, але на пражытак хапае. А гэта ж падумаць толькi, што некалi ён быў амаль багацеем!

Цяпер самi бачыце, што з iм сталася. Як утрапенец нейкi. Мусiць, годзе быць маладым, танцаваць з жанчынамi ў парфумах ды памадах. Ах ты, бедны мой дзядулька!

Расхваляваная, са слязьмi на вачах глядзела яна на свайго сiвага мужа, якi ўжо моцна хроп. Потым цiха наблiзiлася да яго i пацалавала ў галаву. Доктар устаў i моўчкi падаўся да выхаду: не мелася слоў перад аблiччам гэтых дзiўных старых.

Ён быў ужо каля дзвярэй, калi старая спынiла яго.

- Цi не далi б вы мне ваш адрас на ўсялякi выпадак? - папрасiла яна. - А раптам яму пагоршае? Тады я паслала б па вас.



9 из 9