
А іншыя вочы завяжуць І вушы заткнуць, каб не чуць.
Ні казак пра іх не раскажуць,
Ні песень пра іх не складуць.
(Вершы, тэрміны і расійскія звароты буду перакладаць на польскую мову, калі не літаральна, дык як найбліжай да арыгінала).
З нагоды гэтых вершаў збудзіліся ўва мне пэўныя думкі. Максім Горкі, мяркуючы па тых ягоных творах, якія я меў мажлівасць прачытаць, прыхіль- нік свабоды, прыгод і пясняр моцнага і непаўторнага чалавека. Паводле яго можна нават па-дурному загінуць з-за кахання да русалкі, абы не жыць як звычайныя «хлебаеды», «як сляпыя чарвякі», абы засталася пасля нас казка або песенька. Чуў я, што Горкі з’яўляецца прыхільнікам савецкага камунізму і бальшавіцкім пісьменнікам. Не магу гэтага зразумець. Ведаючы трохі савецкі лад (асабіста ад пачатку рэвалюцыі да жніўня 1919 года, а на падставе іншых крыніц нават дагэтуль), я маю ўласнае меркаванне, што там чалавек, як сама- стойная і творчая адзінка, канчаткова прыгнечаны. З’яўляецца не чалавекам, а пазбаўленым індывідуальнасці нумарам, абавязаным слепа падпарадкоўвацца ўладам. Ведаю, як «паглыблялі рэвалюцыю» бальшавікі ў 1917—1919 гадах, але як цяпер там, дакладна не ведаю. Мяне вось і цікавіць, ці там чалавек фак- тычна Чалавек ці толькі бязвольная прылада ў руках пануючых. Бо па-мойму, калі чалавеку даць нават найвялікшы дабрабыт і пазбавіць яго ўласнай ініцы- ятывы і ў працы, і ў жыцці, дык застанецца толькі добра дагледжанае быдла, баязлівае, гультаяватае і тупое.
Той самы Максім Горкі ў адным з першых сваіх твораў, «На дне», напі- саў, калі не памыляюся, так: «Чалавек — гэта гучыць горда!» Тымі слова- мі Горкі сказаў найбольш, і гэта мне вельмі падабалася. Так: чалавек — гучыць горда! І нельга перамяняць яго ні ў каня, ні ў фабрычную шрубку, ні ў рэкламны плакат, ні ў блазна гарохавага! І тыя, хто гэта робяць, робяць злачынства!.. Таму смяяцца хочацца, калі гэта робяць «сацыялісты» або «камуністы».
