Напрыканцы хачу дадаць, што менавіта пытанне: як жыве ў Саветах «чала- век» — найболей мяне цікавіць. Лепш за ўсё пераканацца самому, убачыць на ўласныя вочы: ці насамрэч там чалавек «гучыць горда», ці «вольнасць, роў- насць і братэрства» ёсць элементам жыцця, ці гэта з’яўляецца толькі блефам камуністычных маніфестаў. Цікава мне, няўжо пасля бліжэйшага знаёмства з Саветамі Горкі, адзін з маіх улюбёных пісьменнікаў, які па-ранейшаму такім і застаецца, страціць свой прэстыж і з песняра моцнага і прывабнага чалавека пераменіцца ў прапагандыста падазронай рэвалюцыі, у капрала бальшавіцкай агітацыі, служку на ўтрыманні Масквы. Так: Масквы. Тады гэты пралетар- скі пісьменнік будзе для мяне толькі акцёрам, які спраўна выконвае ролю рэкламнага агента, што запрашае ў краму легкадумных мінакоў, каб яны там адведалі страву, якая ідэалагічна дрэнна пахне.

Не ведаю, ці хутка здолею сам сабе адказаць на гэтае пытанне. Можа, толькі напрыканцы пятага этапу. А якім доўгім будзе той этап і ці хутка прыйду да ягонага канца? Не ведаю.

Світае.

ПЯТЫ ЭТАП

А ноч на небе змрочная, глухая,

І дух жывы ў аблоках не лятае,

І хмары плачуць, і раса імжыць,

І цемра ў долах мёртвая ляжыць. Не, не знайсці дарогі ў гэтай ночы, Ні кроку прад сабой не бачаць вочы, І ўсё наўкол нібыта незнаёма,

І лепш нікуды не выходзіць з дому.

Ян Мазураніц. Паэма «Смерць Агі Ізмаэля Чэнгіса»

ДЗЁННІК РАМАНА ЗАБАВЫ Ракаў, 5 жніўня 1922 г.

Дагэтуль усё складваецца дрэнна. Я быў змушаны, каб не вяртацца, зра- біць па чыгунцы, на ўласны кошт, вялікі круг, едучы са Стоўбцаў да Барана- віч, адтуль да Ліды і да Маладзечна, а потым да Аляхновіч. Усё гэта сталася з прычыны нядбайнасці тых людзей, абавязкам якіх было вызначыць мне даро- гу.



13 из 136