Яна крыху падумала i дадала: "Забараняю аддаваць за яго больш як дваццаць франкаў. Мне галоўнае шчырасць, пане, выдумка, а не цана. - Яна зноў памаўчала i цiха, не падымаючы на мяне вачэй, сказала: - Калi вам гэта не будзе тратаю грошай i калi выдумка будзе цiкавая, вельмi цiкавая, я вас... я вас пацалую".

На другi дзень я паехаў у Кёльн. Няшчасны выпадак кiнуў у адчай цэлую сям'ю. Ампутацыя была тэрмiновая. Мне далi пакой i амаль не выпускалi з яго; вакол хадзiлi заплаканыя людзi, ад якiх мне рабiлася млосна; я прааперыраваў небараку, i ён ледзь не аддаў Богу душу на маiх руках; дзве ночы я не пакiдаў яго, а калi блiснула надзея на ратунак, загадаў, каб завезлi мяне на вакзал.

Але я памылiўся - да цягнiка заставалася цэлая гадзiна. Я блукаў па вулiцах i думкамi быў яшчэ побач з хворым, калi напаткаў нейкага чалавека.

Я не ведаю нямецкай, ён не гаварыў па-французску; нарэшце я здагадаўся, што ён прапануе мне рэлiквii. Успамiн пра Жыльберту працяў маё сэрца; я ведаў яе ўтрапёную веру. Падарунак знойдзены. Я збочыў за мужчынам у краму, дзе прадавалiся святынi, i купiў "кафалашак пасфанка адзiнаццацi тысяч нявiннiц".

Так званыя мошчы мясцiлiся ў чароўнай скрыначцы з старога срэбра, i гэта вызначыла мой выбар.

Я паклаў гасцiнец у кiшэню i сеў у вагон.

Дома я зноў захацеў зiрнуць на свой набытак. Палез у кiшэню... Скрыначка расчыненая, косткi няма! Дарма я корпаўся i выварочваў кiшэнi, маленькая, з паўшпiлькi, костачка прапала.

Ты ведаеш, дарагi абат, маю невялiкую веру ў Бога; i велiч твайго сэрца, i наша сяброўства даюць табе права дараваць мне гэта i не пераконваць мяне. "Жыццё пакажа", - сказаў ты; але я нiколi не даваў веры святыням набожных гандляроў, i ты падзяляеш маю недаверлiвасць. Вось чаму страта кавалачка барановага хрыбта не засмуцiла мяне, i я без цяжкасцей знайшоў такую самую костачку i акуратна прыклеiў яе ў скрыначцы.



2 из 5