Ён дайшоў да таго, што толькi i гаварыў пра Суры, распытваў пра тысячы яго iнтымных i сакрэтных падрабязнасцей, хацеў ведаць кожную яго звычку i характар. Ён нават смяяўся з нябожчыка - паблажлiва згадваў яго дзiвацтвы, падкрэслiваў прыхамацi, налягаў на заганы.

Штомомант ён клiкаў жонку з аднаго канца дома ў другi:

- Мацiльда!

- Што, дарагi?

- Хадзi пагавары са мной.

Яна заўжды прыходзiла з усмешкай, бо добра ведала, што з ёй будуць гаварыць пра Суры, i патурала няшкодным дзiвотам новага мужа.

- Скажы, ты памятаеш, як аднаго разу Суры хацеў мне даказаць, што нiзкiх мужчын любяць мацней за высокiх?

I ён пускаўся ў такiя развагi, якiя нiколi не былi на карысць малому Суры, але цiшком давалi перавагу высокаму Лёе.

I панi Лёе кiвала галавою, згаджаючыся з iм; i смяялася ад шчырага сэрца, строячы лагодныя кепiкi з колiшняга мужа, каб лепш улагодзiць новага, якi ў канцы кожнай размовы казаў: "Усё роўна, ну i мяла гэты Суры".

Яны былi шчаслiвыя, вельмi шчаслiвыя. I Лёе не пераставаў усiмi звычайнымi сродкамi выказваць жонцы сваё неўтаймоўнае каханне.

Неяк уночы, калi яны не маглi заснуць, узбуджаныя вяртаннем маладосцi, Лёе, якi прыцiскаў жонку да грудзей i прагна прыпадаў да яе вуснамi, раптам спытаўся:

- Скажы, дарагая.

- Га?

- Суры... мне цяжка цяпер пра гэта пытацца... цi моцна... цi моцна ён кахаў цябе?

Яна палка пацалавала яго i шапнула:

- Не так, як ты, коцiк.

Яго мужчынская годнасць была ўсцешаная, i ён зноў спытаўся:

- Ён, мусiць, быў... няспрытны... не?

Яна не адказала, адно пырснула хiтрым смехам i схавала твар на мужавай шыi. Той спытаўся:



2 из 5