Вядома, Конча будзе плакаць, калi даведаецца пра маю смерць; можа, некалькi месяцаў ёй не будзе хацецца жыць. Але памерцi ўсё ж павiнен быў я. Я, а не яна. Я ўспомнiў яе прыгожыя i пяшчотныя вочы. Калi яна глядзела на мяне, нейкая частка ад яе пераходзiла мне. Але цяпер я падумаў, што ўсё ўжо скончана: каб яна зiрнула на мяне цяпер, яе позiрк застаўся б у яе ў вачах i нават не дакрануўся б да мяне. Я быў адзiн.

Том быў таксама адзiн, але ў яго ўсё было iначай. Ён сеў верхi на лаву i ўтаропiўся на яе, скрывiўшы на губах нешта накшталт усмешкi, выгляд у яго быў здзiўлены. Ён працягнуў руку i асцярожна памацаў дрэва, нiбыта баяўся штось паламаць, потым адразу жвава адхапiў далонь i здрыгануўся. На месцы Тома я не забаўляўся б мацаннем лавы; усё гэта зноў былi яго iрландскiя штучкi, але i мне пачынала здавацца, што ўсе рэчы выглядаюць дзiўна: яны зрабiлiся меней выразныя, болей кволыя, чым звычайна. Мне досыць было зiрнуць на лаву, газнiцу, на вугальны друз, каб адразу адчуць, што хутка я мушу памерцi. Натуральна, я не мог сабе ясна ўявiць сваю смерць, але я бачыў яе паўсюль: у рэчах, у тым, як яны адступiлi i сцiпла трымаюцца воддаль, як людзi, што перашэптваюцца каля ложка смяротна хворага сябра. Да сваёй смерцi - вось да чаго дакрануўся на лаве Том.

I каб цяпер мне, у гэтым стане, паведамiлi, што я магу спакойна вярнуцца дамоў, што мне даруюць жыццё, гэта мяне зусiм не кранула б, я застаўся б халодны: калi знiкае iлюзiя, што ты вечны, чакаць колькi гадзiн цi колькi гадоў - усё адно. У пэўным сэнсе я да ўсяго цяпер быў абыякавы i адчуваў сябе вельмi спакойна. Але гэта быў страшны спакой - з-за таго, як паводзiла сябе маё цела: я глядзеў праз яго вочы, чуў праз яго вушы, але гэта ўжо быў не я; яно пацела i дрыжала само па сабе, я абсалютна яго не пазнаваў. Каб даведацца, што з iм адбываецца, я мусiў паглядзець на яго, памацаць, нiбы гэта было цела чужога, iншага чалавека.



15 из 22