
Ды раптам хтосьцi закрычаў:
- Там жа дзiця, маленькi Стасiк!..
- Дзе? - спытаўся хтосьцi другi.
- У хаце, спiць у ночвах каля акна... Выбi каторы шкло, дык жывога яшчэ выцягнеш...
Аднак нiхто не варушыўся. Салома на страсе ўжо згарэла, а кроквы i латы жарылiся, як распалены дрот.
Прызнаюся, калi я пачуў гэта, сэрца маё здрыганулася, як нiколi.
"Калi нiхто не iдзе, - падумаў я, - пайду туды... Каб уратаваць малога, спатрэбiцца паўхвiлiны. Часу - аж занадта, аднак - страшэнная гарачыня!.."
- Ды варухнiцеся ж вы каторы! - крычалi бабы. - Ах вы, сабачыя душы, а яшчэ мужчыны называюцца!..
- Сама лезь у агонь, калi такая разумная! - агрызнуўся хтосьцi з натоўпу. - Там чалавеку адразу канец, а малое, што кураня, i так ужо зайшлося...
"Малайчына, - падумаў я пра самога сябе. - Нiхто не iдзе, а я ўсё вагаюся! А зрэшты, - падказала мне шэптам развага, - якога чорта лезцi ў дарэмную авантуру?.. Або ж я ведаю, дзе ляжыць дзiця?.. Можа, вывалiлася з начовак?.."
Бэлькi перагаралi ўжо i пачалi з глухiм патрэскваннем выгiнацца.
"Аднак трэба ўрэшце прабрацца туды, - думаў я, - кожная хвiлiна дарагая. Дзiця не павiнна ўсё-такi згарэць, як чарвяк... А калi яно ўжо гатова? - зноў падказала развага. - У такiм выпадку шкада нават пiнжака..."
Здалёк пачуўся страшэнны жаночы крык:
- Ратуйце дзiця!..
- Трымайце яе! - пачуўся крык у адказ. - Палезе ў агонь i загiне...
Я пачуў нейкае шамаценне за мною i той самы крык:
- Пусцiце!.. Гэта маё дзiця!..
- Пад пахi яе бяры!.. - крычаў нехта ў адказ.
Я не стрываў i кiнуўся наперад. Ахапiў мяне жар, дым, дах затрашчаў над галавой, з комiна пасыпалася цэгла. Я адчуў, што валасы мае тлеюць, i... адступiўся са злосцю. "Што за дурная сентыментальнасць! - падумаў. - Дзеля жменькi чалавечага попелу ператвараць самога сябе ў пудзiла?.. Яшчэ скажуць, што так затанна вырашыў стаць героем!.."
