Ды вось раптам мяне штурханула, бегучы да палаючай хаты, нейкая маладая дзяўчына. Пачуўся звон разбiтых шыбiн, а калi ветрам адмахнула дым, я ўбачыў яе ў акне, - яна перахiлiлася туды так далёка, што вiдаць былi непамытыя ногi.

- Што ты робiш, вар'ятка! - закрычаў я. - Там ужо труп, а не дзiця...

- Ягна, вылазь! - крычалi з натоўпу.

Столь абвалiлася, ажно ў неба сыпанулi iскры. Дзяўчына знiкла ў дыме, а ў мяне пацямнела ў вачах.

- Яг-на! - зноў залямантаваў той голас.

- Зараз! Зараз! - адказала дзяўчына, бегучы каля мяне назад.

Яна з намаганнем несла цяжкага хлопца, якi, прачнуўшыся, крычаў на ўвесь свет.

- Дык ён жывы? - спытаўся я ў сябра.

- Жывы i здаровы.

- А дзяўчына... яго сястра?

- Дзе там, - адказаў сябар. - Зусiм чужая, нават наймiчка ў iншага гаспадара, i гадоў ёй з пятнаццаць.

- I нiчога з ёю не здарылася?

- Прысмалiла сабе хустку i трохi валасоў. Iдучы да цябе, я бачыў яе. Скрабла бульбу каля сяней i штосьцi сабе напявала фальшывым голасам. Я хацеў выказаць ёй сваё захапленне, ды раптам усплылi на думку адно пры адным: яе дзiкi парыў i мая разважлiвасць перад чужым няшчасцем, i... мне так сорамна стала, што i слова не змог ёй сказаць.

- Мы ўжо такiя!.. - дадаў ён i стаў ссякаць сваiм дубцом прыдарожнае пустазелле.

На небе пачалi паказвацца зоркi, а халодны вецер данёс ад сажалкi кваканне жабаў i папiскванне вадзяных птушак, якiя ацiхалi перад сном. Звычайна ў такi час мы з сябрам строiлi планы на будучыню, але сёння пра гэта гаворкi ў нас не было. Затое мне здавалася, што кусты вакол нас шэпчуць:

- Вы ўжо такiя!..



3 из 4


3 из 4