Трэба знайсцi iншыя сродкi выявiць гэтакага тыпа, каб твор быў на мове, а не на жаргоне. Калi, скажам, Л.Талстой выводзiў расейскiх дваран, што жылi ў пачатку 19 стагоддзя, дык не пiсаў жа ён сваiх твораў французскай моваю - той моваю, якою найчасцей гаварылi гэтыя людзi. Французскага тэксту ў гэтых творах толькi дзе-нiдзе ёсць. А найбольш можам прачытаць гэтакiя, напрыклад, месцы: "Я не чувствую ничего этого,- сказал он на превосходном французском языке". I гэта тут справа з найбагацейшаю кнiжнаю моўнаю культураю. Дык асаблiва ж з жаргонам трэба асцерагацца, каб не "акаляць" iм лiтаратуру. А ў нас робiцца гэтак. Спаткаўшы якога-небудзь яскравага тыпа з камiчным жаргонам, пiсьменнiк, думаючы, мусiць (гэтак кiдаецца ў вочы), што гэта цэнтральны герой нашай лiтаратуры, вядзе яго праз увесь свой твор з яго жаргонам. Замест таго каб iншымi сродкамi мастацтва паказаць яго, ужыўшы яго жаргону гэтулькi, колькi не папсуе мастацтва ўсяго твора, лiтаратар увесь свой твор выпускае ў гэтым жаргоне. Гэтакiя з'явы шкодзяць нашай беларускай лiтаратурнай культуры, бо наша лiтаратурная мова толькi цяпер пачынае крышталявацца. Вось чаму вельмi прыкра i шкодна, калi некаторыя творы, траха не цалкам, падаюцца ў гэтакай мове: "Як я люблю эцi вечары! Оне асвяжаюць маю жысць... Толькi i суцяшэння... Ня то б - загразла ў гэтай... броснi, у гэтай цiне... Нет! Пускай Павал прыезжае, i я перад iм пастаўлю вапрос рубам: паследнi раз, апошнi раз"...

Гэты твор пiсаўся для тэатра. I што было б, каб гэтую мову чулi тысячы людзей з тэатравай сцэны? Цi не прысадзiў бы ён дарэшты нашу пакутную культуру лiтаратурнае мовы? I цi сапраўды гэтакiя героi, з такою моваю, павiнны займаць цэнтральнае месца? Увайшоўшы ў лiтаратуру з правам цэнтральных герояў, яны ўносяць у яе i свой жаргон. А сапраўдны цэнтральны герой нашае лiтаратуры - селянiн i рабочы, якiя захавалi i стварылi надзвычайную культуру свае мовы ў шмат якiх "вышэйшых формах культуры", маўчаць. Або вось у адным творы апiсваецца iнтымная блiзасць мужчыны i жанчыны, цэнтральных герояў твора. Дык яна кусае яго i крычыць: "Бог мой, мучыцель мой!" А сапраўды - цi цэнтральныя ж гэта героi нашае лiтаратуры?!



14 из 16