У "Узвышшы" № 2 за 1927 г. Уладзiмiр Дубоўка ў сваiм артыкуле "Пра нашу лiтаратурную мову" ўспамiнаў адзiн верш, якi напiсаны нiбы ў беларускай мове, але ў якiм усяго некалькi беларускiх слоў. Верш з гэтакiмi тэрмiнамi, як "лунныя лапы"... Гэтыя "лунныя лапы" ўсё больш i больш пускаюць каранi, усё больш i больш iмкнуцца запанаваць цалкам у нашай лiтаратурнай мове. Гэтая навала робiць справу змагання з беларускаю культураю i яе льга выкаранiць толькi тады, калi нашы лiтаратары стануць тут свядомымi i дзейнымi, калi яны адчуюць усю сваю адказнасць. Бо iначай, побач з крышталяваннем нашае лiтаратурнае мовы, гэтая навала будзе ўсё ўмацоўвацца i загароджваць дарогi лiтаратурнай культуры. Гэтае злачынства цалкам ляжа на сумленне тых лiтаратараў, якiя сталi на працу як бы дзеля таго, каб патаптаць i знiшчыць тое моўнае багацце, якое Беларусь збiрала i ахоўвала ўсе доўгiя вякi свае падвойнае няволi.

Возьмем з першае, якая апынулася пад рукамi, расейскае кнiгi кавалак тэксту. "По утрам солнце светило мне сквозь двойные решетки. И от него, и от счастливо воркующих за окном голубей хотелось смеяться. Я тихо ходил от стены до стены и сквозь решетки видел весело синеющее небо".

Беларускаю моваю гэта можна гэтак выказаць: "Ранiцамi сонца свяцiла мне праз падвойныя краты. I ад яго, i ад галубоў, якiя шчаслiва буркавалi за вакном, хацелася смяяцца. Я цiха хадзiў ад сцяны да сцяны i праз краты бачыў неба, што весела сiнела".

Гэта калi цвёрда прытрымлiвацца моўнага кiрунку ў расейскiм тэксце. Нiхто не забараняе выказаць i гэтак:

"Па ранiцах сонца свяцiла мне праз двайныя рашоткi. I ад яго, i ад шчаслiва варкуючых за вакном галубоў, хацелася смяяцца. Я цiха хадзiў ад сцяны да сцяны i скрозь рашоткi бачыў весела сiнеючае неба".



2 из 16