Нiчога не дабiўшыся, я даручыў праверыць астатнiя крамы аднаму нашаму дэтэктыву, а сам перабраўся на другi бераг бухты i ўзяўся за крамы Окленда.

У першым жа мне пашанцавала. Выявiлася, што якраз напярэдаднi мужчына, вельмi падобны на Лейтана, купляў тут жаночае адзенне, якое па памерах цалкам падыходзiла Одры Гейтвуд. Ён накупляў процьму рэчаў, ад нiжняй бялiзны да палiто, i - вось ужо шанцаванне дык шанцаванне - пакiнуў адрас, па якiм пакупкi трэба было даставiць на дом Т. Офарду.

Я пайшоў на гэты адрас i ў вестыбюлi названага дома на Чатырнаццатай вулiцы выявiў, што мiсiс i мiстэр Тэадор Офард займаюць кватэру 202.

Не паспеў я зрабiць гэта адкрыццё, як у вестыбюль увайшла мажная жанчына сярэднiх гадоў, адзетая ў клятчатую льняную сукенку. Яна зiрнула на мяне з некаторым здзiўленем, i я спытаў:

- Вы не скажаце, дзе я змагу знайсцi ўпраўляючага?

- Гэта я i ёсць, - адказала яна.

Я паказаў ёй вiзiтную картачку i ўслед за ёю ўвайшоў у дзверы, якiя вялi на лесвiчную пляцоўку паверха.

- Я з "Паўночнаамерыканскай кампанii страхавання ад няшчасных выпадкаў", паўтарыў я хлусню, надрукаваную на вiзiтнай картачцы, - i па запытаннi аднаго з нашых клiентаў цiкаўлюся станам здароўя мiстэра Офарда. З iм усё ў парадку, спадзяюся? - Я сказаў усё гэта з выглядам чалавека, якi выконвае абавязковую, але досыць пустую фармальнасць.

- Запытанне? Як дзiўна! Ён жа заўтра ад'язджае.

- Бачыце, чаму запытанне прыйшло менавiта зараз, я не ведаю, - адказаў я мякка. - Мая справа - высветлiць толькi адрас i iншыя фармальнасцi. Магчыма, запытанне зыходзiць ад яго цяперашняга працадаўцы, а можа, i ад таго, да каго ён наймаецца. Каб застрахавацца ад выпадковасцей, фiрмы часта просяць нас праверыць iх патэнцыяльных супрацоўнiкаў.

- Мiстэр Офард, наколькi я ведаю, - цудоўны малады чалавек, - сказала яна, - але ён тут жыве ўсяго толькi тыдзень.

- Штосьцi ён у вас не затрымаўся.



12 из 16