
- Добі павінен пакараць сябе, сэр, - растлумачыў эльф. Вочы ў яго злёгку з'ехалі да пераносся. - Добі ледзь было не сказаў дрэннае пра сваю сям'ю, сэр…
- Сям'ю?
- Чароўную сям'ю, у якой Добі служыць, сэр… Добі - Хатні эльф… абавязаны служыць аднаму дому, вечна…
- А яны ведаюць, што вы тут? - пацікавіўся Гары.
Добі здрыгануўся.
- О, не, сэр, не… Добі давядзецца балюча пакараць сябе за прыход сюды, сэр. За гэта Добі давядзецца прышчыкнуць сабе вушы дзверцамі духоўкі. Калі б яны толькі ведалі, сэр…
- Але хіба яны не заўважаць, што вы прышчыкнулі вушы?
- Добі сумняваецца ў гэтым, сэр. Добі часта даводзіцца караць сябе за што-небудзь, сэр. Яны лёгка мірацца з гэтым, сэр. Часам яны нават нагадваюць Добі, што таму варта пакараць сябе…
- Але чаму вы не сыйдзеце? Не збяжыце?
- Хатні эльф павінен быць выпушчаны на волю, сэр. А гэтая сям'я ніколі не адпусціць Добі… Добі будзе служыць ім, пакуль не памрэ, сэр…
- Та-а-а-к… - працягнуў Гары, - а я яшчэ скарджуся, што павінен прабыць тут нейкія жаласныя чатыры тыдні. Параўнаць з вашай сямейкай, дык Дурслі пададуцца анёламі. А хто-небудзь можа вам дапамагчы? Я, напрыклад?
Амаль адразу ж Гары пашкадаваў, што заказаў аб гэтым. Добі выліўся ўдзячнымі стогнамі.
- Калі ласка, - у роспачы зашаптаў Гары, - калі ласка, паводзьце сябе цішэй. Калі Дурслі пачуюць, калі толькі даведаюцца, што ў мяне хтосьці ёсць…
- Гары Потэр пытаецца, ці можа ён дапамагчы Добі… Добі чуў пра вашую веліч, сэр, але пра вашую дабрыню Добі нічога не ведаў…
Пачырванеўшы, Гары сказаў:
- Усе, што вы чулі пра маю веліч - жудаснае глупства. Бо я нават не лепшы вучань, лепшая Герміёна, яна…
Але ён тут жа змоўк, таму што ўспамінаць пра Герміёну было цяжка.
