Рухавік набіраў абароты, равеў усё гучней, і ўрэшце краты з грукатам адарваліся ад аконнага праёму, а Фрэд разам з аўтамабілем паляцеў кудысьці ў неба. Гары падбег да акна і ўбачыў, што краты на вяроўцы боўтаюцца ў некалькіх метрах ад зямлі. Рон, крэхчучы ад натугі, цягнуў іх ў машыну. Гары напружана ўслухваўся, але са спальні Дурслі не даносілася ані гуку.

  Калі краты былі нарэшце пакладзена на задняе сядзенне побач з Ронам, Фрэд заднім ходам падаў аўтамабіль да акна, імкнуўшыся прысунуцца як мага бліжэй.

  - Залазь, - сказаў Рон.

  - Але… усе мае школьныя рэчы… палачка… мятла…

  - Дзе?

  - Зачыненыя ў шафе пад лесвіцай, а я не магу выйсці з пакоя…

  - Не праблема, - бестурботна кінуў Джордж з пярэдняга пасажырскага сядзення. - Ну-ка, Гары, сыйдзі з дарогі.

  Фрэд з Джорджам лёгка, па-кацінаму, перабраліся праз акно ў пакой. З імі і сапраўды не згінеш, падумаў Гары, убачыўшы, што Джордж дастаў з кішэні шпільку і пачаў асцярожна паварочваць яе ў замку.

  - Шматлікія ведзьмакі лічаць, што на розныя там маглаўскія фокусы не варта марнаваць часу, - сказаў Фрэд, - а вось нам падаецца, што некаторым рэчам вельмі нават варта павучыцца, хай нават яны не так хутка дзейнічаюць, як вядзьмарства.

  Пачулася ціхая пстрычка.

  - Ну што - мы прыцягнем твой куфар, а ты збяры тут усё, што трэба і перадай Рону, - шэптам загадаў Джордж.

  - Асцярожна на ніжняй прыступцы - яна рыпіць, - прашаптаў Гары ўслед двайнятам.

  Потым ён залётаў па пакоі, збіраў рэчы і перадаваў іх у акно Рону. Потым дапамог Фрэду і Джорджу зацягнуць куфар уверх па лесвіцы. Дзядзька Вернан кашлянуў у спальні.

  Нарэшце, задыханыя, яны дасягнулі пляцоўкі другога паверху і аднеслі куфар да адчыненага акна. Фрэд пералез у машыну, каб дапамагчы Рону цягнуць, а Гары з Джорджам пхалі з пакоя.



20 из 281