
- І яшчэ як будзеш, - з сілай падкрэсліў дзядзька Вернан. - Мэйсаны нічога пра цябе не ведаюць, і трэба, каб усё так і заставалася. Пасля вячэры ты праводзіш іх назад у гасціную, Пятуння, і прапануеш каву, і тады я пастараюся як мага натуральней перавесці гутарку на дрылі. Калі пашанцуе, я падпішу кантракт яшчэ да вячэрніх навін. Заўтра ў гэты ж час мы будзем купляць сабе летні дом на Маёрцы.
Гары не мог у поўнай меры падзяліць іх захапленне. На Майорцы ён будзе ім патрэбны яшчэ менш, чым на Цісавай вуліцы.
- Парадак… Я паехаў у горад за смокінгамі. А ты, - ён скасіўся на Гары, - ты не замінай цётцы прыводзіць у парадак дом.
Гары выйшаў праз заднія дзверы. Дзень быў цудоўны, сонечны. Хлопчык прайшоўся па акуратна падстрыжанаму лужку, плюхнуўся на садовы ўслон і паціху заспяваў:
- З днём нараджэння мяне… з днём нараджэння мяне…
Ні паштовак, ні падарункаў, і наогул ён правядзе вечар, робячы выгляд, быццам яго не існуе. Ён гаротна ўтаропіўся на жывую загарадзь. Больш за ўсё з пакінутага ў "Хогвартсе", больш нават, чым па квідытчы, Гары сумаваў па сваіх лепшых сябрах, Рону Уізлі і Герміёне Грэнджэр. А вось яны, як аказалася, цалкам па ім не сумавалі. Прынамсі, за ўсё лета ён не атрымаў ад іх ні радка, хоць Рон абяцаў запрасіць Гары да сябе ў госці.
Незлічонае мноства разоў Гары быў гатовы заклікаць на дапамогу свае чароўныя навыкі, адамкнуць клетку Хэдвіг і даслаць лісты Рону і Герміёне, але кожны раз спыняў сябе. Непаўналетнім чараўнікам забаранялася магічная практыка па-за сценамі навучальнай установы. Гары не казаў аб гэтым Дурслі, занадта добра ведаючы, што толькі страх ператварыцца ў навозных жукоў утрымлівае іх ад таго, каб замкнуць яго самога ў шафе пад лесвіцай разам з мятлой і чароўнай палачкай. Першую пару тыдняў па вяртанні дахаты Гары дастаўляла задавальненне ціха мармытаць усякае глупства і глядзець, як Дадлі ў паніцы імкліва высковае з пакоя. Але, з-за адсутнасці вестак ад Рона і Герміёны, хлопчык адчуў сябе настолькі далёка ад чароўнага свету, што нават здзекі з Дадлі страцілі сваё хараство - а зараз вось сябры не павіншавалі яго з днём нараджэння.
