
- Вось, вырашаю, якой бы замовай яе падпаліць, - ласкава растлумачыў Гары.
Дадлі неадкладна адступіўся з выразам дзікага жаху на тоўстай фізіяноміі.
- Н-нельга… Тата забараніў табе ч-чараваць…ён сказаў, што в-вышпурне цябе з д-дому… а табе больш няма куды ісці… у цябе нават сяброў няма, куды б…
- Колды-доўбні! - люта замармытаў Гары. - Фокус-покус, фіглі-міглі…
- МААААААМ! - загарлапаніў Дадлі і, спатыкаючыся, панёсся да дома. - МАААААМ! А ён… сама ведаеш што!
Гары дорага заплаціў за гэтую нявінную забаўку. Ні Дадлі, ні загарадзь не пацярпелі, так што цётка Пятуння разумела, што ніякага вядзьмарства не было, але Гары ўсё ж давялося ўварочвацца ад патэльні, якой яна жадала яго ўдарыць. Потым яна нагрузіла яго працай, сказаўшы, каб ён забыў аб ежы датуль, пакуль усё не выканае.
Дадлі сноўдаўся вакол і еў марозіва, а Гары памыў вокны ў доме, памыў машыну, падстрыг газон, прапалоў кветнікі, абрэзаў і паліў ружы, а таксама падфарбаваў садовы ўслон. Сонца бязлітасна паліла, абпальваючы ззаду шыю. Гары ведаў, што яму не варта было слухаць, што там казаў Дадлі, але той здолеў усё ж ткнуць у хворае месца… можа быць, у яго і праўда няма сяброў у "Хогвартсе"…
Шкада, што ніхто не бачыць знакамітага Гары Потэра зараз, люта думаў ён, раскладваючы гной на градкі, абліваючыся потам, знемагаючы ад болю ў спіне.
Была палова на восьмую, калі ён, стомлены, пачуў нарэшце, што яго кліча цётка Пятуння:
- Захадзі ў дом! І ідзі па газетах!
Гары з палёгкай увайшоў у прахалоду зіготкай чысціні кухні. На халадзільніку стаяў прызначаны для гасцей пудынг: вялізная шапка ўзбітых вяршкоў і цукровыя фіялкі. У духоўцы шыпеў вялікі кавалак свіной паляндвіцы.
- Давай ясі па-хуткаму! Мэйсаны хутка прыйдуць! - гыркнула цётка Пятуння і шпурнула на сподак два кавалачкі хлеба і рэшткі сыра. Яна ўжо апранула вячэрнюю сукенку колеру ласося.
