- Гэта праўда, што ў мяне мала зубоў, ды й тыя паламаныя. Але цi ведаеце вы, што будуць есцi заўтра гэтыя зубы?

I ён разявiў свой гiганцкi рот.

- Ну, што будуць есцi, што? - спыталi матросы.

- Вось гэтага афiцэрчыка, - сказаў кайман i хуценька злез з бервяна.

Тым часам Сом прыладзiў тарпеду пасярод плацiны i загадаў чатыром кайманам, каб тыя асцярожна ўзялi яе i прытапiлi ў вадзе, пакуль ён не дасць знак. Так i зрабiлi. Астатнiя кайманы адразу схавалiся каля берага, высунуўшы з вады толькi насы ды вочы. А Сом затаiўся каля тарпеды.

Раптам карабель ахутаўся дымам i выпусцiў па плацiне першы снарад. Снарад разарваўся якраз у цэнтры плацiны i разнёс на тысячу кавалачкаў дзесяць цi дванаццаць бярвёнаў.

Але Сом быў напагатове, i як толькi ў плацiне з'явiлася дзiрка, ён крыкнуў кайманам, што трымалi тарпеду пад вадой:

- Пускайце тарпеду, хутчэй пускайце!

Кайманы адпусцiлi тарпеду, i яна ўсплыла.

Хутчэй чым вы прачытаеце гэтыя словы, Сом акуратна паставiў тарпеду ў цэнтры пралому, потым зажмурыў вока, прыцэлiўся i, запусцiўшы механiзм, накiраваў тарпеду на карабель.

I ў самы час! Бо якраз у гэтую хвiлiну браняносец выпусцiў другi снарад. Ён з грукатам разарваўся i разнёс на трэскi яшчэ адзiн кавалак плацiны.

Але тарпеда была ўжо зусiм блiзка да карабля. Людзi, якiя стаялi на iм, заўважылi яе. Яны ўбачылi след, якi пакiдае на вадзе тарпеда.

Усе спалохана закрычалi i паспрабавалi павярнуць браняносец, каб тарпеда не зачапiла яго.

Але было позна: тарпеда ўжо даплыла. Яна ўдарыла гiганцкi карабель якраз пасярэдзiне i разарвалася.

Немагчыма сабе ўявiць страшны грукат, з якiм узарвалася тарпеда. Яна выбухнула так, што разарвала карабель на пятнаццаць тысяч кавалкаў: у паветра паляцелi комiны, машыны, гарматы, лодкi - усё! Iх параскiдала вельмi далёка.

Кайманы пераможна крыкнулi i як ашалелыя кiнулiся да плацiны. Адтуль яны ўбачылi, як праз прабiты снарадам пралом плывуць падхопленыя рачною плынню мёртвыя, параненыя i жывыя людзi.



21 из 49