Раней чым з'есцi лiсточак, добра яго панюхай, бо лiсточкi бываюць атрутныя.

Раней чым падысцi да ракi напiцца, цiхенька пастой i добра агледзь месца, каб упэўнiцца, што побач няма кайманаў.

Кожныя паўгадзiны высока-высокенька задзiрай галаву i нюхай паветра, каб пачуць пах ягуара.

Калi пасвiшся, спачатку заўсёды паглядзi на траву - цi няма ў ёй гадзюк.

Гэтая малiтва была ў маленькiх аленяў, як "Ойча наш" у людзей. I калi лань добра яе засвоiла, мацi дазволiла ёй хадзiць адной.

I вось адным адвячоркам, калi лань бегала па лесе ды ласавалася далiкатнымi лiсточкамi, яна раптам убачыла проста перад сабою дупло вялiкага трухлявага дрэва, з якога звiсала шмат нейкiх склееных мiж сабою шарыкаў. Шарыкi былi цёмныя - такога колеру, як класная дошка.

Што б гэта магло быць? Ланi было трошкi боязна. Але яна была добрай гарэзаю, i бадануўшы шарыкi галавой, адразу маланкай адскочыла прэч.

Азiрнуўшыся, яна ўбачыла, што шарыкi трэснулi i з iх выцякаюць цягучыя кроплi. Апроч таго аднекуль выпаўзла шмат нейкiх белых мошак з тонкiмi талiямi, якiя забегалi па шарыках.

Лань падышла блiжэй. Але мошкi яе не кусалi. Тады яна асцярожна-асцярожненька лiзнула адну кропельку кончыкам языка i ад задавальнення ажно прыжмурыла вочы: гэта былi кропелькi мёду, i мёд быў вельмi смачны, бо шарыкi цёмнага колеру былi пчалiнымi вуллямi. Але пчолы не кусалiся, таму што ў iх не было джалаў. Ёсць такiя пчолы.

За пару хвiлiн маладзенькая лань высмактала ўвесь мёд i, вельмi задаволеная, пайшла расказваць пра гэта маме. Але мама яе паўшчувала.

- Будзь вельмi асцярожная з пчалiнымi гнёздамi, дачушка, - сказала яна. Мёд вельмi смачны, але шукаць яго вельмi небяспечна. Абыходзь пчалiныя гнёзды, калi iх убачыш.

Лань задаволена крыкнула:

- Мама, але ж яны не кусаюцца! Аваднi i мухi кусаюцца, а пчолы не.

- Ты памыляешся, дачушка, - сказала мацi. - Сёння табе пашанцавала, i толькi. Але ёсць вельмi паганыя пчолы i восы. Сцеражыся iх, дачушка, а то прынясеш мне вялiкае гора.



23 из 49