
- Я i кажу, яна сядзела якраз на тым самым месцы, дзе Вы, Леанора, седзiцё цяпер; iмя яе было Жазэфiна...
Цi стары Фэмель i ёй таксама гаварыў камплiменты пра яе валасы i колер твару?
Стары засмяяўся i паказаў рукой на плакат над сынавым сталом - адзiная рэлiквiя мiнулых часоў: сентэнцыя, выпiсаная белымi лiтарамi на шыльдачцы з дрэва: "Правая рука iх поўная дарункаў". Дэвiз Кiльбавай i Фэмелевай непадкупнасцi.
- Абодва мае швагры, апошнiя мужчыны ў родзе Кiльбаў, не выказалi вялiкай цягi да юрыспрудэнцыi; аднаго пацягнула ў кавалерыю, да ўланаў, другому не хацелася рабiць нiчога; але абодва, улан i гультай, загiнулi ў адзiн дзень, у адным i тым палку, пад час аднаго штурму; пад Эрбi-ле-Юэт яны паскакалi проста ў кулямётны агонь, сцерлi прозвiшча Кiльб, панеслi свае грахi, што квiтнелi ярка-чырвоным колерам, разам з сабой у магiлу, там, пад Эрбi-ле-Юэт.
Стары Фэмель быў шчаслiвы, калi раптам знаходзiў на калашынах сваiх нагавiц плямы ад бетоннага раствору i мог папрасiць Леанору адмыць iх. Ён часцяком прыходзiў з вялiзнымi сувоямi рысункаў пад пахай. Леанора магла толькi здагадвацца, калi ён браў iх з свайго архiву цi сапраўды меў нейкiя новыя замовы.
