Бюро статычных разлiкаў. Працуе да абеду". Паравозны дым, вiльготны смог аўтамабiльных газаў, вулiчны пыл - усё гэта штодня давала ёй падставу даставаць са стала ваўняную анучку i металамыйны сродак; i яна любiла расцягваць гэтую працу на пятнаццаць - дваццаць хвiлiн, a то i на паўгадзiны. Праз запыленыя шыбы дома на другiм баку - Модэстгасэ, 8 - яна бачыла вялiкiя i шумныя друкарскiя машыны, якiя нястомна друкавалi на белай паперы дакументы для будоўляў; яна адчувала роўны ляскат, i часам ёй здавалася, што яна - на борце карабля, якi плыве ў моры альбо яшчэ толькi збiраецца адплысцi. Грузавiкi, практыканты, манашкi; вулiчны pyx; y скрынях крамаў гароднiны - апельсiны, памiдоры, капуста. А побач, перад Грэцавай лаўкай, якраз падвешваюць вялiзнага дзiка; цёмная кроў яго кропля за кропляй сцякала на асфальт. Ёй былi даспадобы гоман i бруд гэтай вулiцы. Нязгода i ўпартасць заварушылiся ў яе свядомасцi, яна падумала пра магчымасць звальнення... пайсцi працаваць у якой-небудзь бруднаватай крамцы, дзе ўваход з двара, дзе прадаюць электракабель, прыправы да супоў або цыбулю, дзе неахайныя гаспадары з абвiслымi шлейкамi i з галовамi, запоўненымi штораз новымi турботамi, маюць схiльнасць да заляцанняў, ад якiх, прынамсi, можна адбiвацца; дзе трэба змагацца за гадзiну ў прыёмнай зубнога ўрача; дзе збiраюцца грошы на заручыны каляжанкi, на адпяванне нябожчыка ў сваёй кватэры або на кнiжку пра каханне; дзе брудныя жарты калегаў нагадваюць табе пра тваю цноту. Жыццё. Абы не гэты бездакорны парадак, не гэты шэф, бездакорна апрануты i бездакорна ветлiвы, - з якiм пачуваеш сябе несамавiта; яна нюхам ветрыла за гэтай ветлiвасцю пагарду, якую ён даваў адчуць кожнаму, з кiм меў дачыненне. Але ж з кiм, апроч яе, ён увогуле мог мець дачыненне? Колькi яна памятала, ён нiколi нi з кiм не размаўляў, акрамя як са сваiм бацькам, сынам i дачкой. Яна нi разу не бачыла яго мацi, што дажывала свой век недзе ў санаторыi для псiхiчнахворых; ну а той пан Шрэла, пра якога таксама згадвалася на чырвонай картцы, нiколi пра Фэмеля не пытаўся. Шэф не прызначаў прыёмных гадзiн, а клiентаў, якiя хацелi гаварыць з iм па тэлефоне, яна мусiла прасiць звяртацца да яго ў пiсьмовай форме.



2 из 279