Ён iзноў узяўся за альбом. Пандора адзначыла, што, каб абменьвацца пiсьмамi, яна пачала пасылаць Байрану кнiгi з дамашняй бiблiятэкi. Надзейны спосаб: нават на вачах у "строгага мужа" можна было перадаць "абранаму рыцару" кнiгу з запiсачкай. "А ёй было ўсяго дваццаць год!" - дзiвiўся Эрвэ.

"Сёння Ўiльям памчаўся з сабакамi на паляванне. Я засталася адна з лордам Б. на цэлы дзень, але пад наглядам слуг. Ён быў вельмi мiлы. Нехта расказаў яму пра падвал, i яму захацелася там пабываць. Спусцiцца разам з iм я не адважылася, але ўпрасiла мiсiс Д., гувернантку, паказаць яму склеп. Вярнуўшыся, ён сказаў мне з таямнiчным выглядам: "Гэты склеп аднойчы будзе для мяне той мясцiнай, аб якой я буду ўспамiнаць з найбольшым хваляваннем". Што гэта значыць? Баюся зразумець, а галоўнае, без страху згадзiцца з думкай, што прычынай гэтага хвалявання буду я".

Пiсьмы i альбом дазволiлi ўявiць далейшыя прыгоды. Аднаго разу Пандора згадзiлася прызначыць яму спатканне ў падвале глыбокай ноччу, у той час, калi яе муж гучна хроп у спальнi, а слугi адпачывалi на трэцiм паверсе. Ён спяшаўся, быў патрабавальны. Яна прасiла лiтасцi, малiла, каб ён яе не крыўдзiў. "Лорд Байран, - гаварыла яна, - я ў вашых руках. Вы можаце рабiць са мной усё, што хочаце. Нiхто не сочыць за намi, нiхто нас не пачуе. А сама я не маю сiлы абараняцца. Я прабавала, але супраць волi любоў прывяла мяне сюды. Ад вас аднаго я чакаю ратунку. Калi вы скарыстаеце сваю ўладу нада мной, я паддамся, але памру ад сораму i пакут".

Яна расплакалася. Байран, расчулены слязамi маладой жанчыны, праявiў дабрату. "Тое, што вы ад мяне патрабуеце, - сказаў ён, - вышэй чалавечых сiл, але ў мяне хопiць любвi, каб прымусiць сябе адмовiцца ад вас".



12 из 15