Куля патрапiла яму акурат у самае мяккае месца.

Па першай разгубленасцi i перапудзе зноў грымнуў смех.

На парозе леснiчоўкi з'явiўся камендант Лявiнь. Ён ужо распрацаваў план атакi.

- Лудзiльшчык Пляншу i яго падручныя! - звонка выгукнуў ён.

Трое чалавек падышлi да яго.

- Паздымайце з хаты вадасцёкi!

Праз чвэрць гадзiны перад камендантам ляжала дваццаць метраў вадасцёкавых труб.

Ён загадаў асцярожна пракруцiць невялiкую дзiрку з краю ў люку, i калi праз дзiрку можна было пампаваць ваду, радасна абвясцiў:

- Цяпер дамо панам немцам трохi вадзiцы!

Грамавое, усцешанае "ўра", радасныя воклiчы i выбухi шалёнага рогату былi яму адказам. Камендант разбiў атрад на рабочыя групы, якiя павiнны былi падменьваць адна адну кожныя пяць хвiлiн, i скамандаваў:

- Пампуйце.

Жалезнае каромысла запрацавала, усярэдзiне ў рукаве з труб глуха забулькала, i вось ужо гэты булькат рынуўся па прыступках у склеп, нагадваючы плёскат фантана, плёскат у басейне з залатымi рыбкамi.

Запанавала чаканне.

Прамiнула гадзiна, потым другая, трэцяя.

Камендант узбуджана хадзiў сюды-туды па кухнi, раз-пораз прыпадаў вухам да падлогi i прыслухоўваўся, намагаючыся зразумець, што робiць чужынец, i пытаючыся ў сябе, цi хутка ён капiтулюе.

Нарэшце чужынец заварушыўся. Было чуваць, як у склепе перасоўвалi бочкi, перагаворвалiся, плёхалi па вадзе.

I вось гадзiне а восьмай ранку з прадухi данёсся голас:

- Мой хацеф хафарыць пан францускi афiцiр.

Не дужа высоўваючы з акна галаву, Лявiнь адказаў:

- Здаяцеся?

- Стаюс.

- У такiм разе спачатку выкiньце зброю.

I тут жа ўсе ўбачылi, як у дзiрку выткнулася i ўпала на снег стрэльба, потым другая, трэцяя - усе шэсць стрэльбаў. Той самы голас крыкнуў:

- Польш няма! Хушэй: мой патануф.

Камендант скамандаваў:



10 из 11