
Пасля атрад на чале з Велягурам выпраўляецца ў дарогу - у ноч, у снег, у лес.
Яна глянула на гадзiннiк. "Яны будуць тут не раней чым праз гадзiну".
Яе нервовае напружанне стала гранiчнае. Кожная хвiлiна здавалася ёй вечнасцю. Так доўга ўсё гэта цягнецца!
Нарэшце настаў час, калi, паводле яе разлiку, французскi атрад павiнен быў дабрацца да леснiчоўкi.
Бэрцiна адамкнула дзверы, намерваючыся паслухаць, цi ёсць ужо хто ў лесе. Раптам яна заўважыла нейкi цень, якi асцярожна рухаўся да хаты. Маладзiца спалохана ўскрыкнула. Але гэта быў яе бацька.
- Яны паслалi мяне глянуць, цi не перайначылася тут што, - сказаў ён.
- Не, нiчога.
Тады стары пранiзлiва i працяжна свiснуў у начную цемру. I неўзабаве памiж дрэў узнiкла нейкая цёмная пляма, якая павольна пасоўвалася да сядзiбы: гэта быў авангард з дзесяцi чалавек.
- Не хадзiце каля прадухi, - бесперастанку папярэджваў Велягур.
I тыя, хто iшоў наперадзе, паказвалi наступным на небяспечную шчылiну-прадуху.
Нарэшце падышла асноўная сiла атрада - усе дзвесце чалавек, i ў кожнага мелася па дзвесце патронаў.
Усхваляваны - да дрыжыкаў - пан Лявiнь расставiў сваiх людзей так, каб дом быў ачэплены з усiх бакоў; адкрытая заставалася толькi шырокая мясцiна перад маленькай чорнай адтулiнай пры самай зямлi, праз якую ў склеп заходзiла паветра.
Пасля гэтага пан Лявiнь зайшоў у хату i стаў распытваць пра сiлу i размяшчэнне ворага, а вораг мiж тым гэтак прыцiх, што можна было падумаць - ён прапаў, знiк, выпарыўся цераз прадуху.
